Аднойчы ў Амерыцы

«Аднойчы ў Амерыцы» (англ.: Once Upon a Time in America, італ.: C'era una volta in America) — гангстарскі фільм рэжысёра Серджа Леонэ, выйшаў на экраны ў 1984 годзе і часткова заснаваны на аўтабіяграфічным творы Гары Грэя. Гісторыя сяброўства і здрады некалькіх гангстараў і бутлегераў, якія сустрэліся ў пачатку дваццатага стагоддзя ў яўрэйскім квартале Нью-Ёрка і разбагацелі ў часы сухога закона ў ЗША, паказана праз пераборлівае спляценне ўспамінаў галоўнага героя.

Аднойчы ў АмерыцыM:
англ.: Once Upon a Time in America
Постар фільма
Жанр крымінальны фільм[d][3], флэшбэк-фільм[d], драматычны фільм, экранізацыя рамана[d], гангстарскі фільм[d], гістарычны фільм і драма
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Regency Enterprises[d] і Producers Sales Organization[d]
Працягласць 229 хв. і 227 хв.
Бюджэт 30 000 000 $
Зборы 5 321 508 $
Краіна
Мова англійская[1]
Год 1984 і 12 кастрычніка 1984[2]
IMDb ID 0087843
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гэта апошняя рэжысёрская праца Серджа Леонэ выйшла ў пракат у скажоным выглядзе. Пасля аднаўлення першапачатковага хронаметражу і структуры карціна пачала разглядацца як адно з вышэйшых дасягненняў гангстарскага жанру. Кінастужка «Аднойчы ў Амерыцы» стабільна ўваходзіць у найлепшую сотню фільмаў па версіі IMDb.

Зноскі правіць

  1. а б в г The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 2 верасня 2020.
  2. Lexicon of international filmsZweitausendeins.
  3. а б http://www.imdb.com/title/tt0087843/ Праверана 26 мая 2016.
  4. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/c-era-una-volta-in-america/14258/ Праверана 26 мая 2016.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п https://www.filmaffinity.com/en/film421564.html Праверана 26 мая 2016.
  6. а б в г д е ё ж з і к http://www.imdb.com/title/tt0087843/fullcredits Праверана 26 мая 2016.
  7. а б в г д Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  8. Lexicon of international filmsZweitausendeins. Праверана 2 верасня 2020.
  9. BFI Film & TV Database Праверана 2 верасня 2020.

Спасылкі правіць