Адольф Лоас (ням.: Adolf Loos; 10 снежня 1870, Брно — 23 жніўня 1933, Кальксбург, цяпер у складзе Вены) — выбітны аўстрыйскі і чэхаславацкі архітэктар і тэарэтык архітэктуры, крытык стылю мадэрн у еўрапейскай архітэктуры XX стагоддзя. праца «арнамент і злачынства» — крытыка мадэрну, яго арнаментальнасці, і ў прыватнасці юнгендстылю. Адыграў значную ролю ў станаўленні інтэрнацыянальнага стылю.

Адольф Лоас
ням.: Adolf Loos
Род дзейнасці архітэктар, пісьменнік, architecture critic, дызайнер, фатограф, настаўнік, тэарэтык мастацтва, эсэіст, калекцыянер мастацтва
Дата нараджэння 10 снежня 1870(1870-12-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 1933(1933-08-23)[1][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Adolf Loos[d]
Жонка Lina Loos[d], Elsie Altmann-Loos[d] і Claire Beck Loos[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кафэ-музей у Вене

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Брно ў сям'і скульптара. З 1890 па 1893 вучыўся ў дрэздэнскай Вышэйшай тэхнічнай школе. Тры гады правёў у ЗША. З 1897 пачаў выступаць як тэарэтык і публіцыст па пытаннях сучаснай архітэктуры. У 1912 годзе арганізоўвае сваю школу архітэктуры, якая закрываецца з пачаткам Першай сусветнай вайны.

Працы правіць

 
Лоасхаус
  • Інтэр'еры кафэ ў Вене (1904).
  • Віла Беера на возеры Жэнфер (1904).
  • Віла Карма каля Мантро на Жэнеўскім возеры (1904—1906).
  • Інтэр'еры амерыканскага бара «Кертнер-бар» у Кертнердурхгангэ (1908).
  • Лоасхаус  (ням.) у Вене (1909).
  • Дом Штэйнера, Вена (1910).
  • Конкурсны праект будынка для газеты «Трыб'юн Таўэр» Чыкага (1910-я).
  • Дом Мюлера, Прага 6, Над Градным вадаёмам, 14/642 (1928—1930). Віла была пабудавана, як жылы дом для спадара Фрэнсіса Мюлера. Цяпер музей, экспазіцыя прысвечана творчасці Адольфа Лоаса. [5]
  • Тэарэтычная праца «Арнамент і злачынства» (1908).

Зноскі

  1. а б Adolf Loos
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Vědecká knihovna v Olomouci REGO Праверана 1 красавіка 2024.
  4. regional database of the Pilsen City Library Праверана 20 красавіка 2024.
  5. http://www.mullerovavila.cz

Гл. таксама правіць

  • 19129 Лоас — астэроід, названы ў гонар архітэктара.

Літаратура правіць

  • Горюнов В. С, Тубли М. П. Архитектура эпохи модерна. Концепции. Направления. Мастера. — 2-е изд. — С.-Перербург: Стройиздат СПб, 1994. — С. 340. — ISBN 5-87897-004-X
  • Loos Adolf // Osterreichisches Biographisches Lexikon. — VÖAW, 1993. — Т. 5. — S. 308—309.

Спасылкі правіць