Адольф Мішэк (чэшск.: Adolf Míšek; 29 жніўня 1875[1], Мадлецін, цяпер раён Гаўлічкуў-Брод — 20 кастрычніка 1955,[1] Прага) — чэшскі кантрабасіст і кампазітар.

Адольф Мішэк
чэшск.: Adolf Míšek
Дата нараджэння 29 жніўня 1875(1875-08-29)
Месца нараджэння Мадлецін, Рушынаў
Дата смерці 20 кастрычніка 1955(1955-10-20) (80 гадоў)
Месца смерці Прага, Чэхаславакія
Краіна Чэхаславакія
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор, харавы дырыжор, кантрабасіст, музычны педагог
Інструмент кантрабас
Жанры класічная музыка і духавы аркестр

Біяграфія правіць

У 15-гадовым узросце паступіў у клас басэтлі Франца Зімандля ў Венскай кансерваторыі.

Па заканчэнні курса ў 1894 годзе паступіў у аркестр Венскай прыдворнай оперы.

З 1898 года граў таксама ў Венскім філарманічным аркестры.

У 1910—1914 гадах выкладаў у Новай венскай кансерваторыі.

У 1918 г. перабраўся ў Прагу, дзе ў 1920—1934 гг. быў першым басэтляй у аркестры Нацыянальнага тэатра, а затым да канца жыцця вёў педагагічную працу.

Мішэку належыць шэраг п'ес для басэтлі, у тым ліку тры санаты (найболей вядомая мі-мінорная Op. 6, 1911); кампазітарскі стыль Мішэка імкнецца да позняга рамантызму.

Нататкi правіць

  1. а б https://aleph.nkp.cz/F/?func=find-c&local_base=aut&ccl_term=ica=mzk2005269696