Адоніс (род раслін)

род раслін сямейства казяльцовыя

Адо́ніс[4], Жаўтацвет[5] (Adonis) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Адоніс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Adonis L., 1753

Сінонімы
Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18724
NCBI  46984
EOL  72687
IPNI  33048-1

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамыя або разгалінаваныя, вышынёй 5—40 см, часам да 70 см. Лісце чаргаванае, рассечанае. Кветкі буйныя, адзіночныя, залаціста-жоўтага або чырвонага колеру. Плод — сухі шматарэшак з носікам.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Прадстаўнікі роду распаўсюджаны ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. Растуць у сухіх адкрытых месцах.

Віды правіць

Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 32 віды[6]:

Яшчэ некаторая колькасць відавых назваў гэтага роду маюць у The Plant List (2013) статус unresolved name, гэта значыць адносна гэтых назваў нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць як назвы самастойных відаў — альбо іх варта звесці ў сінаніміку іншых таксонаў[6].

Выкарыстанне правіць

Расліны роду выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных. Прэпараты з адонісу вясновага выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Adonis у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
  5. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. а б Adonis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (28 красавіка 2013). Праверана 19 мая 2016.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць