Адраджэнне Лівіі

Іхія Лівія, альбо Адраджэнне Лівіі — палітычная партыя Лівіі, заснаваная 24 жніўня 2017 года Арэфам Алі Наедам. Заяўленая мэта — стварэнне «стабільнай, дэмакратычнай і квітнеючай краіны»[1]. Пасля свайго стварэння рух бяздзейнічаў, перш чым 20 жніўня 2018 года Арэф Наед абвясціў аб вылучэнні сваёй кандыдатуры на ўсеагульных выбарах 2019 года[2].

Адраджэнне Лівіі
إحياء ليبيا
Выява лагатыпа
Лідар Арэф Алі Наед
Дата заснавання 24 жніўня 2017
Краіна
Ідэалогія лібералізм, канстытуцыяналізм, грамадзянскі нацыяналізм
Сайт ihyalibya.com/lv/

Ва ўмовах грамадзянскай вайны і двоеўладдзя партыя распрацавала «чатыры слупа», якія неабходныя для стварэння стабільнай Лівіі да 2023 года. Да іх адносяцца[2]:

  • мір, бяспека і вяршэнства закона;
  • эканамічнае развіццё;
  • развіццё чалавека;
  • рэформа дзяржаўнага кіравання і дзяржаўнага сектара.

«Іхія Лівія» стаіць на пазіцыях ліберальнай дэмакратыі[3], канстытуцыяналізму[4] і грамадзянскага нацыяналізму.

Зноскі

  1. Aref Nayed launches new movement for change in Libya (англ.). Libya Herald. Праверана 29 December 2018.
  2. а б Aref Nayed re-launches Ihya movement and announces his candidacy for Libya’s forthcoming elections (англ.). Libya Herald. Праверана 29 December 2018.
  3. Aref Nayed launches new movement for change in Libya (англ.). Libya Herald. — «its aim, he says, is to create a stable, democratic and prosperous country.»  Праверана 2 красавіка 2019.
  4. Aref Nayed re-launches Ihya movement and announces his candidacy for Libya’s forthcoming elections (англ.). Libya Herald. — «The immediate objective of the movement is to concentrate on key reforms and developments needed over the next six years. These comprise what Ihya Libya calls four "pillars": peace, security and the rule of law»  Праверана 2 красавіка 2019.

Спасылкі правіць