Адрачэнне апостала Пятра

Адрачэнне апостала Пятра — новазапаветны эпізод, калі апостал Пётр адрокся ад Ісуса Хрыста пасля Яго арышту, што было прадказана Ісусам яшчэ падчас Тайнай вячэры. Пётр тройчы адрокся ў страху, што яго таксама арыштуюць, а калі пачуў, як праспяваў певень, ён успомніў словы свайго Настаўніка і горка пашкадаваў і плакаў[1]. Гэты сюжэт сустракаецца ва ўсіх чатырох Евангеллях (Мц 26:69—75; Мк 14:66—72; Лк 22:55—62; Ін 18:15—18, 18:25—27).

Адрачэнне Святога Пятра (работа Караваджа, 1610)

Эпізод адносіцца да Пакут Хрыстовых і прыходзіцца да часу пасля арышту Ісуса ў Гефсіманскім садзе пасля пацалунку Іуды. Паводле храналогіі евангельскіх падзей гэта адбылося ў ноч з чацвярга на пятніцу.

Ход падзей правіць

Прадказанне правіць

 
Прадказанне пра адрачэнне Пятра, мазаіка базілікі Сант-Апалінарэ-Нуова

Пра тое, што Пётр ад Яго адмовіцца, Ісус Хрыстос сказаў сваім вучням загадзя, падчас Апошняй Вячэры. Усе чатыры кананічныя Евангеллі адзначаюць гэты эпізод і момант з трохразовым адрачэннем перш чым заспявае певень (Мц 26:34; Лк 22:33; Ін 13:38), за выключэннем Марка, які выкладае, што певень заспявае двойчы (Мк 14:29—31).

Адрачэнне правіць

 
Адрачэнне Пятра ля вогнішча. Наўгародская ікона

Пасля арышту Ісуса, Яго прывялі ў двор першасвятара Кайяфы. Пётр рушыў услед за натоўпам, але застаўся ў двары звонку, седзячы разам са слугамі (паводле Марка і Лукі — каля агню). Тут да яго падышла адна служанка, паводле Марка — служанка першасвятара, і сказала «і ты быў з Ісусам Галілеянінам». Паводле Яна Пётр яшчэ быў звонку, не ўваходзячы ў двор, і пазнала яго раба-брамніца, міма якой яго спрабаваў правесці знаёмы Кайяфу апостал, як прынята лічыць — апавядальнік, апостал Ян. Тут Пётр адрокся ад Настаўніка перад усімі ў першы раз. Паводле Марка, хоць і не ва ўсіх спісах рукапісаў, тут заспяваў певень у першы раз.

Затым яго зноў пазнала служанка, паводле Мацвея іншая, якая ўбачыла яго пасля таго, як ён выйшаў за браму, але паводле Марка — тая ж самая альбо нейкі мужчына, паводле Лукі і Яна, згодна з апошнім яны разам стаялі каля агню. Пётр адрокся ад Ісуса ў гэты момант другі раз.

Потым, паводле Мацвея, Марка і Лукі, да Пятра падышлі і сказалі, што ён сапраўды быў з Ісусам, таму што гаворыць як Галілеянін. Ян не згадвае пра факт акцэнту, затое кажа, што да яго падышоў адзін з рабоў першасвятара, які быў сваяком Малха, якому апостал раней у Гефсіманскім садзе адсек вуха, і апазнаў яго. Пётр адрокся ў трэці раз і тут заспяваў певень, паводле Марку — у другі раз.


Пакаянне Пятра правіць

 
Пакаянне Святога Пятра. Эль Грэка. 1580

Паводле трох евангелістаў, Пётр згадаў аб прароцтве як толькі заспяваў певень, а Лука дадае, што Ісус паглядзеў у гэты момант у вочы Пятру. Цікава, што Евангелле паводле Яна заканчваецца тым, што калі Ісус Хрыстос пасмяротна з'явіўся да вучняў Ён тройчы просіць ад Пятра пацвердзіць яго любоў да Сабе[2].

Лічыцца, што Пётр ніколі не забываў сваёй здрады. Святы Клімент, вучань Пятра, распавядае, што Пётр на працягу ўсяго астатняга жыцця пры спеве пеўня станавіўся на калені і, абліваючыся слязамі, каяўся ў сваім адрачэнні, хоць Сам Гасподзь, неўзабаве пасля Свайго ўваскрасення, дараваў яму.

Захавалася яшчэ адно старажытнае паданне, што вочы апостала Пятра былі чырвоныя ад частага і горкага плачу[3]. Певень стаў адным з вядомых атрыбутаў у хрысціянскім мастацтве.

Зноскі

  1. Peter: apostle for the whole church by Pheme Perkins. 2000. p. 85. ISBN 0-567-08743-3
  2. Repentance in Christian theology by Mark J. Boda, Gordon T. Smith. 2006. p. 110. ISBN 0-8146-5175-5
  3. Отречение апостола Петра // Глава из «Закона Божьего» протоиерея Серафима Слободского

Спасылкі правіць