Адэская вобласць

Адэская вобласць (укр.: Одеська область) — вобласць на поўдні Украіны. На поўначы мяжуе з Вінніцкай і Кіраваградскай, на ўсходзе — з Мікалаеўскай вобласцю, на захадзе — з Малдовай (у тым ліку Прыднястроўем), на паўднёвым захадзе — з Румыніяй.

Адэская вобласць
укр.: Одеська область
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Уключае 7 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр
Найбуйнейшыя гарады Белгарад-Днястроўскі, Ізмаіл, Чарнаморск
Дата ўтварэння 9 лютага 1932[1]
Кіраўнік Сяргей Грынявіцкі[d]
Насельніцтва
  • 2 351 392 чал. (1 студзеня 2022)[2]
Плошча
  • 33 310 км²
Вышыня
над узроўнем мора
281 м
Адэская вобласць на карце
Адэская вобласць, карце
Часавы пояс UTC+2, UTC+03:00 і DAZD
Код ISO 3166-2 UA-51
Тэлефонны код 48
Паштовыя індэксы 65000–65999, 66000–66999, 67000–67999 і 68000–68999
Інтэрнэт-дамен odesa.ua, odessa.ua, od.ua
Код аўтам. нумароў BH
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прырода правіць

 

Першапачаткова на тэрыторыі Адэскай вобласці пераважную большасць меў стэпавы ландшафт. У цяперашні час пераважная большасць гэтых стэпаў разараныя і выкарыстоўваецца для земляробства. На поўначы вобласці захаваліся невялікія дубровы (дуб звычайны, бук, ясень, ліпа). На тэрыторыі вобласці шмат ветраахоўных палос (больш 25 тыс. га), высаджаных з акацый, абрыкоса, клёна і інш.

Памятныя мясціны правіць

На тэрыторыі Адэскай вобласці захавалася мноства праваслаўных, мусульманскіх, каталіцкіх, іудзейскіх і іншых культавых будынкаў ХIII—ХХ стагоддзяў. Тут можна палюбавацца ўнікальнымі адзінкавымі абароннымі (ХIII—ХV стст.) і палацавымі (XIX ст.) комплексамі архітэктурных будынкаў. Да нашых дзён захаваліся архітэктурныя помнікі грамадзянскага прызначэння (асабнякі, адміністрацыйныя будынкі і будынкі вучэбных і лячэбных устаноў), шырока распаўсюджаныя ваенныя і грамадзянскія, у тым ліку і персанальныя манументы XIX—XX стагоддзяў. Выдатна захавалася Белгарад-Днястроўская крэпасць.

У вобласці знаходзіцца буйны Дунайскі біясферны запаведнік і разнастайныя прыродныя аб’екты з іншым ахоўным статутам.

У 1917—1920 гадах у Адэсе жыў і працаваў беларускі навуковец і грамадскі дзеяч С. М. Некрашэвіч.

Эканоміка правіць

Прамысловасць правіць

У структуры прамысловай вытворчасці рэгіёна найбольшую ўдзельную вагу маюць харчовая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, машынабудаванне. Адмысловае развіццё атрымала станкабудаўнічая галіна. Яна прадстаўленая прадпрыемствамі па вытворчасці металарэзных станкоў, кавальска-прэсавага абсталявання.

Сельская гаспадарка правіць

Прыродныя ўмовы Адэскай вобласці спрыяльныя для вырошчвання азімай пшаніцы, кукурузы, проса, ячменю, сланечніка. У паўночнай і цэнтральнай частках вобласці можна вырошчваюць цукровыя буракі, у паўднёвай — вінаград.

Транспарт правіць

Чыгуначны транспарт правіць

Адэская вобласць мае сетку чыгунак, якой кіруе Адэская чыгунка. Таксама ў вобласці ёсць лініі вузкакалейных чыгунак.

Агульныя звесткі правіць

Адміністрацыйны цэнтр Адэскай вобласці — горад Адэса.

Лік адміністрацыйных адзінак, рад і населеных пунктаў вобласці:

  • раёнаў — 7;
  • раёнаў у гарадах — 4;
  • населеных пунктаў — 1188, у тым ліку:
    • сельскіх — 1136;
    • гарадскіх — 52, у тым ліку:
      • пасёлкаў гарадскога тыпу — 33;
      • гарадоў — 19, у тым ліку:
        • гарадоў абласнога значэння — 7;
        • гарадоў раённага значэння — 12;
  • тэрытарыяльных грамад — 91[3], у тым ліку:
    • вясковых грамад — 47;
    • пасялковых грамад — 24;
    • гарадскіх грамад — 19.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць