Азнауры (груз. აზნაური) — грузінскі дваранскі тытул, распаўсюджаны з V стагоддзя. Азнауры былі асабістасвабоднымі, але ў феадальнай іерархіі стаялі ніжэй тавадзі (асоба вышэйшага пласта феадалаў), эрыставі (буйныя феадалы) і мтавары (кіраўнікі, князі). Прадстаўнікі саслоўя азнауры былі вызваленыя ад падаткаў, мелі права валодання населенымі землямі, а таксама будаўніцтва крэпасцяў на сваіх землях. Носьбіты гэтага звання ўваходзілі ў царскія і княжыя дружыны.

Пасля уваходжання Грузіі ў Расійскую Імперыю грузінскае дваранства было выраўнена ў правах з расійскім. У 1850 годзе найвышэйшым указам спісы дваранскіх родаў Імэрэці і Гурыі таксама былі ўнесены ў «Аксамітную кнігу» дваранскіх родаў Расійскай Імперыі.

Літаратура правіць