Азярко (возера, Глыбоцкі раён)
Азярко — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Шоша, за 35 км на ўсход ад горада Глыбокае, за 0,3 км на паўднёвы захад ад вёскі Хралы, за 0,1 км на поўдзень ад возера Івесь.
Азярко | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,15 км |
Шырыня | 0,10 км |
Плошча | 0,01 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,35 км |
Басейн | |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручаі |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,01 км², даўжыня 0,15 км, найбольшая шырыня 0,10 км, даўжыня берагавой лініі 0,35 км. Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны на захадзе вышынёй да 3 м (на ўсходзе да 5—7 м), разараныя. На поўначы і поўдні забалочаная пойма шырынёй 50 м. Злучана ручаямі з азёрамі Івесь і Белае.
Літаратура правіць
- Азярко // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).