Азія

частка свету

Азія — найбольшая па плошчы частка свету, разам з Еўропай утварае мацярык Еўразію. Плошча — каля 43,4 млн км². Насельніцтва — 3720 млн чал. (2001) (у Азіі пражывае найбольшая колькасць людзей).

Азія
Выява
Названа ад Азія
Этнахаронім Aziaat, ázsiai, Asian, asiatisch, Asiatique, asiatico, asiatica, asiatici, asiatiche, asiáticu, asiática, asiáticos, asiátiques, азиаты, Aziano, एशियाई і آسيوي
Часавы пояс NPT[d], Sri Lanka Standard Time[d], Philippine Standard Time[d], Магаданскі час, AMT[d], HKT[d], Indian Standard Time[d], VLAT, KST[d], JST[d], BTT[d], UTC+6, time in China[d], DAZD, YEKT, IRKT, YAKT, Час у Азербайджане, ізраільскі стандартны час[d], IRDT[d], KRAT, NST[d], WIB[d], WITA[d], ASEAN Common Time[d], WPM[d], PKT[d], Bangladesh Standard Time[d] і Singapore Standard Time[d]
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб'екта Усходняе паўшар'е
Геаданыя Data:Asia Flickr.map
Найвышэйшы пункт Джамалунгма
Найніжэйшы пункт Мёртвае мора
Колькасць насельніцтва
  • 4 164 252 000 чал. (2011)
Мяжуе з Еўропа і Афрыка
Вывучаецца ў Asian studies[d] і усходазнаўства
Плошча
  • 44 614 500 км²
Дамен верхняга ўзроўня .asia
Выява карты
Геаграфія тэмы геаграфія Азіі[d]
Эканоміка тэмы эканоміка Азіі[d]
Дэмаграфія тэмы demographics of Asia[d]
Колькасць дзяцей, якія не вучацца ў школе 143 000 000[1]
Катэгорыя для знятых тут фільмаў Category:Films shot in Asia[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Азія на карце свету

Змяшчаецца ў асноўным ва ўсходнім паўшар’і (выключэннем з’яўляецца Чукоцкі паўвостраў), на поўнач ад экватара. Мяжу з Еўропай звычайна праводзяць па ўсходнім падножжы Уральскіх гор, Мугаджарах, рацэ Эмба, далей па Каспійскім моры, рацэ Кура, Сурамійскім перавалы, рацэ Рыёні, па Чорным і Мармуровым моры, пралівах Басфор і Дарданелы. З Афрыкай Азія злучаная Суэцкім каналам, ад Паўночнай Амерыкі яе аддзяляе вузкі Берынгаў праліў. Геаграфічныя каардынаты крайніх пунктаў гл. у раздзеле «Асноўныя звесткі».

Зялёная вобласць — Еўропа; пурпурная/шэрая — Азія; A/B/C — альтэрнатыўныя азначэнні меж

Тры дадатковыя лініі меж на карце дэманструюць альтэрнатыўныя, большай часткай негеаграфічныя, азначэнні меж:

Геапалітычная мяжа Азіі некалькі адрозніваецца ад прыроднай. Яе праводзяць па ўсходніх межах Архангельскай вобласці, рэспублікі Комі, Свярдлоўскай і Курганскай абласцей, па мяжы Расіі і Казахстана. На Каўказе геапалітычная мяжа Азіі супадае з расійска-азербайджанскай і расійска-грузінскай межамі.

Азія амываецца Паўночным Ледавітым, Індыйскім і Ціхім акіянамі, а таксама — на захадзе — унутранамацярыковымі морамі Атлантычнага акіяна (Азоўскім, Чорным, Мармуровым, Эгейскім, Міжземным). Пры гэтым маюцца шырокія вобласці ўнутранага сцёку — басейны Каспійскага і Аральскага мора, азёры Балхаш і інш. Возера Байкал якое па аб’ёме змяшчэння прэснай вады перасягае ўсе азёры свету; у Байкале засяроджанае 20 % сусветных запасаў прэснай вады (без уліку леднікоў). Мёртвае мора з’яўляецца найглыбокай у свеце тэктанічнай западзінай (-405 метраў ніжэй узроўню мардуючы). Узбярэжжа Азіі ў цэлым раздзелена адносна слаба, вылучаюцца буйныя паўастравы — Малая Азія, Аравійскі, Індастан, Карэйскі, Камчатка, Чукотка, Таймыр і інш. Каля берагоў Азіі — буйныя астравы (Вялікія Зондскія, Новасібірскія, Сахалін, Паўночная Зямля, Тайвань, Філіпінскія, Хайнань, Шры-Ланка, Японскія і інш.), якія займаюць у сукупнасці плошчу больш 2 млн км²(2).

У аснове Азіі ляжаць чатыры вялізных платформы — Аравійская, Індыйская, Кітайская і Сібірская. Да 3/4 тэрыторыі гэтай часткі свету займаюць горы і плоскагор’і. Усходняя Азія — раён актыўнага вулканізма. Азія багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі (асабліва — паліўна-энергетычнай сыравінай).

На тэрыторыі Азіі прадстаўленыя амаль усе тыпы клімату — ад арктычнага на крайняй поўначы да экватарыяльнага на паўднёва-усходзе. Ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі клімат мусонны (у межах Азіі знаходзіцца самае вільготнае месца Зямлі), у той час як ва Усходняй Сібіры — рэзка кантынентальны, а на раўнінах Цэнтральнай, Сярэдняй і Заходняй Азіі — паўпустынны і пустынны. Важную ролю ў жыцці поўначы Азіі гуляе вечная мерзлата, якая пакрывае звыш 10 млн км².

На тэрыторыі Азіі да цяперашняга часу поўнасцю або часткова размешчанае 51 дзяржава. У межах Азіі — вялікая частка тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Фізіка-геаграфічнае раянаванне правіць

У Азіі прынята вылучаць наступныя фізіка-геаграфічныя раёны:

Насельніцтва правіць

Для Азіі характэрныя вельмі высокія сярэднегадавыя тэмпы росту колькасці насельніцтва (па гэтым паказчыку Азія саступае толькі Афрыцы); у апошні час яны, аднак, некалькі знізіліся і складаюць 1,3 %. У Азіі пражывае больш за 60 % усяго чалавецтва. У сукупнасці Кітай і Індыя даюць 40 % сусветнай колькасці насельніцтва. 6 дзяржаў маюць больш за 100 млн жых. (апроч названых вышэй — Інданезія, Пакістан, Бангладэш і Японія).

У Азіі жывуць прадстаўнікі трох галоўных рас чалавецтва — мангалоіднай (кітайцы і інш.), еўрапеоіднай (народы Заходняй Азіі) і экватарыяльнай (некаторыя народы Паўднёвай і Паўднёваўсходняй Азіі). Этнічны склад насельніцтва Азіі вельмі разнастайны.

У Азіі зарадзіліся шматлікія старажытныя цывілізацыі — кітайская, індыйская, сярэднеазіяцкая, вавілонская і інш. Спрыяльныя для земляробства раёны Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі далі пачатак шматлікім сучасным народам.

Асноўныя звесткі правіць

Плошча: 43475 тыс. км² (уключаючы астравы)
Плошча астравоў: 2000 тыс. км²
Сярэдняя вышыня над узроўням мора: 960 метраў
Найбольшая вышыня над узроўням мора: 8 848 метраў (г. Эверэст)
Найменшая вышыня над узроўням мора: −405 метраў (узровень Мёртвага мора)
Самы паўночны пункт: мыс Чэлюскін
77° 43' пн. ш.
104° 18' у. д.
Самы паўднёвы пункт: мыс Піай
1° 16' пн. ш.
103° 30' у. д.
Самы заходні пункт: мыс Баба
39° 29' пн. ш.
26° 04' у. д
Самы ўсходні пункт: мыс Дзяжнёва
66° 05' пн. ш.
169° 40' з. д.

Гл. таксама правіць

Зноскі