А́йгарс Ка́лвітыс (лат.: Aigars Kalvītis) (нарадзіўся 27 чэрвеня 1966, Рыга) — латвійскі палітык, прэм’ер-міністр Латвіі ў 20042007 гг.

Айгарс Калвітыс
лат.: Aigars Kalvītis
прэм’ер-міністр Латвіі
2 снежня 2004 — 20 снежня 2007
Папярэднік Індуліс Эмсіс
Пераемнік Іварс Годманіс
дэпутат Сейма Латвіі[d]
7 лістапада 2006 — 16 лістапада 2006
дэпутат Сейма Латвіі[d]
20 снежня 2007 — 2 красавіка 2009
Нараджэнне 27 чэрвеня 1966(1966-06-27)[1] (57 гадоў)
Бацька Эдмунд Калвітыс
Маці Вэлта Калвітэ
Жонка Крыстына Калвітэ
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, бізнесмен, эканаміст
Узнагароды
Order of the Cross of Terra Mariana, 1st Class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыў Латвійскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт у 1992 па спецыяльнасці «эканоміка». З 1992 па 1998 гг. Калвітыс рабіў менеджарам у розных сферах, звязаных з сельскаю гаспадаркай.

У 1997 г. стаў адным з заснавальнікаў Народнай партыі Латвіі (Tautas Partija).

У 1998 г. упершыню абраны ў парламент Латвіі. У 19992000 гг. — міністр сельскай гаспадаркі. У 20002002 гг. — міністр эканомікі. У 2002 г. Калвітыс зноў абраны дэпутатам парламенту і ўзначаліў фракцыю Народнай партыі.

28 кастрычніка 2004 г. латвійскі парламент адправіў у адстаўку правацантрысцкі (складаўся з членаў «Саюза зялёных і сялян», Народнай партыі і Латвійскай першай партыі) ўрад на чале з Індулісам Эмсісам.

24 лістапада 2004 г. прэзідэнтка Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрга даручыла Айгарсу Калвітысу стварэнне новага кабінету міністраў.

2 снежня 2004 г. парламент зацвердзіў урад Айгарса Калвітыса — адзінаццаты з моманту абвяшчэння незалежнасці Латвіі ў 1991 г. Кааліцыйны ўрад сфарміравалі чатыры правыя сілы — Народная партыя, «Новы час», Першая партыя і Саюз зялёных і сялян. Гэтыя партыі кантралююць 70 з 100 галасоў у Сейме.

У апазіцыі засталіся праварадыкалы з аб’яднання «Айчына і Свабода — Рух за Нацыянальную Незалежнасць Латвіі» і тры партыі, што прадстаўляюць інтарэсы рускамоўнага насельніцтва.

У выніку ўрадавага крызісу Калвітыс сышоў з пасады прэм’ер-міністра 5 снежня 2007 г., канчаткова перадаўшы свае паўнамоцтвы Іварсу Годманісу 20 снежня.

Зноскі

  1. Aigars Kalvitis // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць