Акадэмія навук Літвы

Акадэмія навук Літвы (літ.: Lietuvos mokslų akademija LMA) — аўтаномная, фінансуемая ўрадам навуковая ўстанова, якая аб’ядноўвае дзейнасць літоўскіх навукоўцаў.

Акадэмія навук Літвы
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі акадэмія навук і дзяржаўная акадэмія навук[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1941
Член у
lma.lt/en
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Будынак Акадэміі навук

Гісторыя правіць

Заснавана 16 лютага 1941 года ў Вільні па прыкладзе Акадэміі навук СССР. Да 1990 года называлася Акадэміяй навук Літоўскай ССР. Па статуце ў Акадэміі навук Літвы можа лічыцца 40 акадэмікаў, 60 карэспандэнтаў, 50 экспертаў і неабмежаваная колькасць замежных экспертаў.

Першым прэзідэнтам быў літоўскі пісьменнік Вінцас Крэве. Пазней на пасадзе кіраўніка былі Мікалас Біржышка, Уладас Юргуціс, Юозас Матуліс, Юрас Пажэла і Бенедыктас Юодка. З 9 верасня 2003 Акадэміяй навук кіраваў Зянонас Рокус Рудзікас. На агульным сходзе АН Літвы 21 красавіка 2009 года новым прэзідэнтам большасцю галасоў (87 «за», 30 «супраць», два бюлетэня з 119 былі прызнаныя несапраўднымі) быў абраны акадэмік Вальдэмарас Разумас, біяхімік па спецыяльнасці.

Зноскі

  1. Open Funder Registrydoi:10.13039/501100008523 Праверана 7 снежня 2017.
  2. https://council.science/members/online-directory/ Праверана 9 кастрычніка 2022.
  3. https://www.interacademies.org/network/member-academies Праверана 22 снежня 2022.
  4. https://web.archive.org/web/20231109092552/https://coara.eu/coalition/membership/ Праверана 9 лістапада 2023.
  5. https://allea.org/members Праверана 17 студзеня 2023.

Спасылкі правіць