Акраліт (стар.-грэч.: ἄκρος — крайні і λίθος — камень) — змяшаная тэхніка, якая выкарыстоўвалася ў антычнай скульптуры, пры якой аголеныя часткі статуі вырабляліся з мармуру, а адзенне — з размаляванага ці пазалочанага дрэва. Тулава (асноўны схаваны каркас статуі) таксама магло быць драўляным.

«Антыной з вілы Мандрагонэ» быў адноўлены акралітычным метадам: галава з мармуру і бюст з драўніны

Тэхніка часта выкарыстоўвалася для каласальных статуй, значна памяншаючы расходы на іх узвядзенне. Да нашых дзён ад падобных статуй дайшлі галоўным чынам толькі мармуровыя фрагменты, паколькі драўляныя часткі з часам згнілі, а бронза звычайна канфіскоўвалася паляўнічымі за каляровымі металамі ў Цёмнае Сярэднявечча.

Вядомыя статуі правіць

Скульптары правіць

  • Дамафон — ствараў статуі для свяцілішчаў гарадоў Пелапанеса, у тым ліку Месены, Эгія і Мегалопаля.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць