Аксамі́ткі[4][5][6], аксамітка[6][7], таге́тэс[8], бархатцы[6] (Tagetes) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Аксаміткі

Аксаміткі распасцёртыя (Tagetes patula)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tagetes L., 1753

Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38482
NCBI  13707
EOL  60978
IPNI  11234-1

Батанічнае апісанне правіць

Вышыня да 1,5 м. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце перыстарассечанае. Кветкі жоўтыя, жоўта-аранжавыя або карычнева-чорныя, у кошыках, з моцным пахам. Плод — сямянка. Размнажаюцца насеннем.

Арэал і экалогія правіць

Большасць відаў пашыраны субтропіках Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны аксаміткі прамастойныя (Tagetes erecta), аксаміткі адхіленыя (Tagetes patula) і аксаміткі танкалістыя, або пасечаныя (Tagetes tenuifolia); выкарыстоўваюцца ў кветкаводстве. Святла- і цеплалюбныя.

Віды правіць

Налічваецца каля 53 відаў[9], у тым ліку:

Значэнне і выкарыстанне правіць

Дэкаратыўныя і лекавыя расліны (мачагонны, патагонны і проціглісны сродак).

Зноскі правіць

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Звесткі пра род Tagetes у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. БелЭн 1996.
  5. ЭПБ 1983.
  6. а б в Раслінны свет 2001.
  7. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
  8. БелЭн 2002.
  9. Віды роду Tagetes паводле сайта The Plant List.
  10. а б в USDA Natural Resources Conservation Service. PLANTS Database. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 4 верасня 2007.
  11. USDA, ARS, National Genetic Resources Program. Germplasm Resources Information Network - (GRIN) Online Database, National Germplasm Resources Laboratory, Beltsville, Maryland.. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 4 верасня 2007.

Літаратура правіць