Акула-дамавік, Акула-насарог або Скапанорынх (Mitsukurina owstoni) — глыбакаводныя акула, адзіны прадстаўнік роду акулы-дамавікі або скапанорынхі (Mitsukurina), адзінага роду сямейства Скапанорынхавыя акулы (Mitsukurinidae).

Акула-дамавік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mitsukurina owstoni Jordan, 1898

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  159893
NCBI  57986
EOL  223970

Сваю назву атрымала за дзіўнаваты выгляд: пыса гэтай акулы заканчваецца доўгім дзябападобным вырастам, а доўгія сківіцы могуць далёка высоўвацца. Афарбоўка таксама незвычайная: блізкая да ружовай (скура напаўпразрыстая, і крывяносныя сасуды прасвечваюць скрозь яе). Найбуйнейшая вядомая асобіна дасягала даўжыні 3,8 метра і важыла 210 кг.

Жыве на глыбіні ад 200 метраў, сустракаецца ў цёплых і ўмераных водах ўсіх акіянаў. Упершыню была здабытая ў 1897 годзе ў берагоў Японіі.

Біялогія акулы-дамавіка вывучана вельмі мала. Невядома нават, наколькі шматлікі гэты від, і ці знаходзіцца ён пад пагрозай знікнення.