Акцыянернае таварыства

(Пасля перасылкі з Акцыянер)

Акцыянернае таварыства (АТ) — арганізацыйна-прававая форма прадпрыемства, аб’яднанне грамадзян і юрыдычных асоб для сумеснай гаспадарчай дзейнасці.

Акцыянернае таварыства
Дэ-юрэ на падставе stock corporation law[d]
Заканадаўчая база міжнароднае права
Процілегла non-stock corporation[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Як і статутны капітал таварыства з абмежаванай адказнасцю, статутны капітал АТ падзелены на пэўную колькасць акцый. Удзельнікамі акцыянернага таварыства (акцыянерамі) могуць быць юрыдычныя альбо фізічныя асобы, якія ўзялі ўдзел у фармаванні статутнага фонду акцыянернага таварыства за кошт грашовага альбо маёмаснага ўнёску. Акцыянеры не адказваюць па яго абавязальніцтвах і нясуць рызыку стратаў, звязаных з дзейнасцю акцыянернага таварыства, толькі ў рамках вартасці належачых ім акцый.

Заснавальнікі акцыянернага таварыства складаюць паміж сабой у пісьмовай форме дагавор, у ім вызначаюць парадак ажыццяўлення сумеснай дзейнасці па стварэнні акцыянернага таварыства, памер статутнага фонду, катэгорыі выпусканых акцый і парадак размяшчэння, а таксама іншыя ўмовы, прадугледжаныя заканадаўствам.

У статуце акцыянернага таварыства фіксуюцца мэты таварыства, памер капіталу, парадак кіравання, структура кіруючых органаў і іншае.

Акцыянернае таварыства не можа быць створана адной асобай ці складацца з адной асобы. Калі акцыі акцыянернага таварыства набыты адной асобай, то яно павінна быць ператворана ва ўнітарнае прадпрыемства ці ліквідавана.

Гл. таксама правіць