Акія́н (лац.: Oceanus, старагрэч. Ὠκεανός старагрэч. і рымская міфічная рака, якая цячэ вакол усяго свету) — большая частка гідрасферы Зямлі, прадстаўленая ў выглядзе вялікіх абшараў салёнай вады. Акіяны пакрываюць 70,7 % паверхні Зямлі (361 млн.км²). Размяшчэнне кантынентаў дазваляе выдзяліць пяць акіянаў:

Акіяны Зямлі

Межы паміж акіянамі вызначаны Міжнароднай гідраграфічнай арганізацыяй. Даследаваннем акіянаў займаецца раздзел навукі, які мае назву акіянаграфія.

Склад акіянаў правіць

У склад акіянаў уваходзяць і меншыя водныя абшары: моры, залівы, каналы, пралівы, якія ад астатніх частак акіяна могуць аддзяляцца паўвастравамі, астравамі ці архіпелагамі. Разам усе гэтыя водныя запасы Зямлі маюць назву Сусветны акіян (уведзена ва ўжытак Юліем Міхайлавічам Шакальскім).

Акіян Плошча,
млн км²
Аб'ём,
млн км³
Сярэдняя
глыбіня,
м
Найбольшая
глыбіня,
м
Моры
Атлантычны 91,6 329,7 3600 8742 (Жолаб Пуэрта-Рыка  (руск.)) Балтыйскае, Паўночнае, Міжземнае, Чорнае, Саргасава, Карыбскае, Адрыятычнае, Азоўскае, Балеарскае, Іанічнае, Ірландскае, Мармуровае, Тырэнскае, Эгейскае; Біскайскі заліў, Гвінейскі заліў, Мексіканскі заліў, Гудзонаў заліў
Індыйскі 73,556 292,1 3890 7725 (Зондскі жолаб) Андаманскае, Аравійскае, Чырвонае, Лакадыўскае, Тыморскае; Бенгальскі заліў, Вялікі Аўстралійскі заліў, Персідскі заліў
Паўночны Ледавіты 14,75 18,1 1225 5527 (у Грэнландскім моры) Нарвежскае, Баранцава, Белае, Карскае, Лапцевых, Усходне-Сібірскае, Чукоцкае, Грэнландскае, Бафорта, Бафіна, Лінкальна
Ціхі 169,2 710 4280 11034 (Марыянскі жолаб) Берынгава, Ахоцкае, Японскае, Усходне-Кітайскае, Жоўтае, Паўднёва-Кітайскае, Яванскае, Сулавесі, Сулу, Філіпінскае, Арафурскае, Каралавае, Фіджы, Тасманава
Паўднёвы 86,0 няма дадзеных 3503 8264 (Паўднёва-Сандвічаў жолаб  (руск.), упадзіна Метэор) Дзюрвіля, (Сомава  (руск.), Роса, Амундсена, Белінсгаўзена, Рысер-Ларсена, Дэйвіса, Касманаўтаў, Садружнасці, Моўсвна, Уэдэла, Скоша, Лазарава

Рэльеф дна правіць

Большая частка дна акіянаў прадстаўляе роўную паверхню, так званыя абісальныя раўніны. Іх сярэдняя глыбіня — 5 км. У цэнтральных частках усіх акіянаў размешчаны ўзвышшы на 1—2 км — сярэдзінна-акіянічныя хрыбты, якія звязаны ў адзіную сетку. Хрыбты раздзелены трансформнымі разломамі на часткі, якія праяўляюцца ў рэльефе невялікімі ўзвышшамі, перпендыкулярнымі хрыбтам. На абісальных раўнінах размяшчаецца вялікая колькасць адзінкавых гор, частка з якіх выступае над паверхняй вады ў выглядзе астравоў. Большасць гэтых гор — згаслыя або дзейныя вулканы. Пад цяжарам гары акіянічная кара прагібаецца і гара павольна апускаецца ў ваду. На ёй утвараецца каралавы рыф, надбудоўвае вяршыню, у выніку ўтвараецца каралавы востраў — атол.

Калі ўскраіна кантынента пасіўная, то паміж ім і акіянам размешчаны шэльф — падвадная частка кантынента — і кантынентальны схіл, паступова пераходзячы ў абісальную раўніну. У тых месцах, дзе акіянічная кара пагружаецца пад кантыненты размешчаны глыбокаводныя жолабы — найбольш глыбокія часткі акіянаў.

Донныя адклады, або грунты правіць

Донныя адклады (або грунты) Сусветнага акіяна могуць быць класіфікаваныя па некалькіх крытэрыях:

  • паводле глыбіні:
  • паводле месца ўтварэння:
    • тэрыгенныя:
    • пелагічныя:
      • чырвоныя і карычневыя глыбакаводныя гліны — спецыфічныя адклады глыбокіх вод акіяна. Уяўляюць сабой тонкі гліністы асадак, утвараюцца ў выніку спакойнага асадканакаплення са шкілетаў арганізмаў, поўнасцю раствораных марской вадой  (руск.). У склад уваходзяць моцна змененыя мінеральныя часціцы, а таксама часціцы механічнага і касмічнага паходжання, якія прайшлі доўгую перапрацоўку. Раз-пораз трапляюцца рэшткі старажытных акул (асабліва іхніх зубоў), вушныя косці кашалотаў і іншых кітоў. Глыбіня залягання — ад 5 і больш тыс. м у абласцях халодных акіянічных вод. Багатыя на кісларод і вуглекіслату;
      • радыялярыевы глей — глей з вялікай (20 %) канцэнтрацыяй шкілетаў радыялярый. Найбольш пашыраны ў Ціхім акіяне;
      • дыятомавы глей — крамністыя панцыры і шкілеты дыятомавых водарасцей з вялікім утрыманнем CaCO3. Звычайна мае жаўтавата-шэры колер, а пры высыханні — шэравата-буры, светла-шэры. У асноўным пашыраны ў зоне таяння ільдоў на поўнч ад Антарктыды;
      • глабігерынавы глей — са шкілетаў жывёл, канцэнтрацыя да 80 %, у асноўным CaCO3. Колер светла-шэры і светла-ружовы. Глыбіня залягання 3-4 тыс. м. Большыя плошчы — ў Атлантычным акіяне, меншыя — у Ціхім і Індыйскім;
      • фарамініферавы глей. Глыбіня залягання 3-4 тыс. м. Большыя плошчы — ў Атлантычным акіяне, меншыя — у Ціхім і Індыйскім;
      • тэраподавы  (руск.) глей — разнавіднасць карбанатнага асадку. Глыбіня загялання каля 3 тыс. м паблізу некаторых астравоў Атлантычнага акіяна;
      • каралавы глей і каралавы пясок. Утвараецца з каралаў. Часцей за ўсё пашыраны ў экватарыяльных і трапічных мелкаводдзях паўднёвага захаду Ціхага, поўначы Індыйскага акіянаў, ва ўсёй Акіяніі, у Чырвоным і Карыбскім морах;
      • ледавіковыя адклады. Паўночны Ледавіты акіян, Паўднёвы акіян, крайняя поўнач Атлантычнага акіяна;
      • жалеза-марганцавыя канкрэцыі — утвараюцца ў выніку рыхлення адкладаў на акіянічным дне ў асадкавых адкладах
  • паводле механічнага складу:

Ва ўсіх тыпах донных адкладаў можна сустрэць касмічны пыл — часціцы касмічнага паходжання, якія ўтвараюцца пры згаранні метэарытаў і балідаў у зямной атмасферы. Сюды ж адносяцца магнітныя шарыкі.

Хуткасць назапашвання донных адкладаў (грунтоў) вельмі малая:

  • дыятомавыя і вапнавыя адклады — 1-30 мм/тысячагоддзе;
  • глабігерынавы глей — 10-20 мм/тысячагоддзе;
  • турбідыты — 100 мм/тысячагоддзе;
  • чырвоныя гліны — 1 мм/тысячагоддзе.

Багацці, якія змяшчаюць у сабе донныя адклады Сусветнага акіяна:

Акіянічныя цячэнні і іншыя з'явы правіць

 
Акіянічныя цячэнні

Бесперапынны вецер над паверхняй акіяна (пасаты  (руск.)), рознасць салёнасці  (руск.) вод вядуць да ўзнікнення акіянічных цячэнняў — перамяшчэння вялікіх мас акіянічнай вады, якія выклікаюць кліматычныя змены ў многіх краінах свету. Землетрасенні на дне акіянаў, вулканы, апоўзні выклікаюць хвалі катастрафічнай велічыні — цунамі. Дзякуючы сіле прыцягнення Месяца і Сонца выклікаюцца зрухі мас вады, якія называюць прылівамі.

Клімат правіць

Акіян — адзін з асноўных фактараў фарміравання клімату Зямлі. Пад уздзеяннем сонечнай радыяцыі вада выпараецца і пераносіцца на кантыненты, дзе выпадае ў выглядзе розных атмасферных ападкаў. Акіянічныя цячэнні пераносяць нагрэтыя ці ахалоджаныя воды ў іншыя шыроты і ў значнай ступені адказваюць за размеркаванне цяпла на планеце.

Вада мае вялікую цеплаёмістасць, таму тэмпература акіяна мяняецца больш павольна за тэмпературу паветра ці зямлі. Блізкія да акіяна раёны маюць меншыя штодзённыя і сезонныя змены тэмпературы.

Тэмпературны рэжым і салёнасць Сусветнага акіяна правіць

Тэмпературны рэжым правіць

Сярэдняя тэмпература вады ў сусветным акіяне складае +17,5°С, а паветра над акіянам - +14,4°С, прычым у Паўночным паўшар'і тэмпература на 3°С вышэйшая за Паўднёвае паўшар’е. Гэта тлумачыцца наяўнасцю Паўднёвага акіяна і яго тэмпературай:

Акіян
ці іншая водная прастора
Сярэдняя тэмпература,
°С
Атлантычны акіян +16,5
Індыйскі акіян +17,3
Паўночны Ледавіты акіян +0,7
Ціхі акіян +19,4
Паўднёвы акіян -2,3
замкнёныя трапічныя моры да +32...+34

Салёнасць правіць

Салёнасць - гэта колькасць раствораных цвёрдых мінеральных рэчываў у якім-небудз аб'ёме вады. Вымяраецца ў праміле (‰).

Акіян
ці іншая водная прастора
Салёнасць,
на паверхні, ‰
Атлантычны акіян 35,4
Індыйскі акіян 34,7
Паўночны Ледавіты акіян 31,4
Ціхі акіян 34,6
моры ад 8 да 42
адкрытыя часткі акіянаў ад 32 да 48
Сусветны акіян у цэлым 35

Тэрмахалінная цыркуляцыя правіць

За кошт перападу шчыльнасці вады, што ўтварыўся з прычыны неаднастайнасці размеркавання тэмпературы і салёнасці ў акіяне, ствараецца тэрмахалінная цыркуляцыя.

Арганічны свет акіянаў правіць

Паводле тыпаў пражывання арганічны свет акіянаў падзяляецца на тры вялікія групы:

Эканоміка правіць

Суднаходства правіць

Акіяны маюць вялікае транспартнае значэнне: вялікая колькасць грузаў перавозіцца караблямі паміж сусветнымі марскімі партамі. Паводле кошту перамяшчэння адзінкі грузу, на адзінку адлегласці, марскі транспарт самы танны, хоць і не самы хуткі. У канцы 19—пачатку 20 стагоддзяў, для скарачэння працягласці марскіх шляхоў пабудаваны каналы, асноўныя з якіх — Панамскі і Суэцкі.

Буйнейшыя парты свету ў 2004—2011 г. па грузазвароце
Месца Порт Краіна Адзінка вымярэння 2011[1]
кілатон
2010[2]
кілатон
2009[3]
кілатон
2008[4]
кілатон
2007
кілатон
2006[5]
кілатон
2005
кілатон
2004[6]
кілатон
1 Шанхай   Кітай MT 590439 534371 505715 508000 561446 537000 443000 378962
2 Сінгапур   Сінгапур FT 531176 501566 472300 515415 483616 448500 423267 393418
3 Цяньцзінь   Кітай MT 459941 400000 381110 365163 309465 257600 245100 206161
4 Ротэрдам   Нідэрланды MT 434551 429926 386957 421136 401181 378400 376600 352563
5 Гуанчжоў   Кітай MT 431000 425600 364000 347000 341363 302800 241700 215190
6 Цындаа   Кітай MT 372000 350120 274304 278271 265020 224200 184300 161650
7 Нінбо   Кітай MT 348911 408180 371540 361850 471630 309700 272400 225850
8 Цыньхуандаа  (руск.)   Кітай MT 284600 276815 243850 252000 245964 204900 167500 150320
9 Пусан   Рэспубліка Карэя RT 281513 262963 226182 241683 243564 217900 217200 219760
10 Ганконг   Ганконг MT 277444 267815 242967 259402 245433 238200 230139 220879
11 Порт-Хедленд   Аўстралія MT 246672 198997 178625 159391 130707 111800 110600 108500
12 Порт Паўднёвай Луізіяны  (англ.)   ЗША MT 223633 214337 192853 203157 207785 204600 192549 203517
13 Х’юстан   ЗША MT 215731 206055 191729 192473 196014 201500 192023 183419
14 Далянь   Кітай MT 211065 200000 204000 246000 222859 200500 176800 145162
15 Шэньчжэнь   Кітай MT 205475 204860 211000 187045 199190 176000 153900 135246
16 Кланг   Малайзія FT 193726 168588 137615 152348 135514 122000 109700 99911
17 Антверпен   Бельгія MT 187151 178167 157807 189390 182897 167400 160100 152300
18 Нагоя   Японія FT 186305 185703 165101 218130 215602 208000 187100 182289
19 Дампір  (руск.)   Аўстралія MT 171844 165025 няма дадзеных 140823 133949 126000 110100 87920
20 Ульсан   Рэспубліка Карэя RT 163181 150933 170314 170279 168652 161100 103500 156500
21 Інчхон   Рэспубліка Карэя RT 151462 няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных
22 Тыба   Японія MT 149661 155256 144904 165143 169202 167000 165700 169300
23 Сямынь   Кітай MT 140900 няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных яма дадзеных
24 Дубай   Аб’яднаныя Арабскія Эміраты MT 137770 няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных
25 Віторыя   Бразілія MT 136572 няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных няма дадзеных

MT=метрычныя тоны; FT=фрахтовыя тоны; RT = метрычныя тоны

Рыбалоўства правіць

Акіян - галоўная крыніца здабычы рыбы для харчовых і прамысловых мэт. Здабыча рыбы штогод расце і за 2000-2009 павялічылася агулам на 30 млн т.

Здабыча рыбы ў 2000—2009 гг. па краінах[7]
Месца
ў 2009 г.
Краіна
Здабыча
(тон)
2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009
1    КНР 43284056 44273115 46288783 48262527 50727767 52466041 54265012 56160587 57827007 60474939
2    Інданезія 5118055 5371207 5544022 5937939 6130871 6840621 7298105 8176567 8815120 9815202
3    Індыя 5668958 5937558 5934142 6036670 6194364 6663410 7025703 6971536 7583569 7845163
4    Перу 10665173 7999263 8782893 6107545 9634059 9419452 7049318 7260861 7419789 6964446
5    Японія 6467344 6138686 5875089 6085272 5692504 5651322 5644386 5687766 5542476 5195958
6    Філіпіны 2999845 3172551 3371919 3617709 3931523 4168414 4414356 4717514 4972313 5083131
7    ЗША 5216045 5461055 5482095 5533020 5601967 5474374 5378062 5295461 4857128 4710453
8    Чылі 4972652 4663433 5132740 4528468 6013544 5477534 5294185 4937629 4810222 4702902
9    В’етнам 2136829 2332856 2530639 2823607 3108105 3397200 3664327 4143800 4584900 4832900
10    Расія 4104502 3729276 3345547 3399975 3063177 3322821 3402263 3568363 3509646 3949267
11    М’янма 1192112 1309146 1474460 1595870 1986960 2217470 2581780 2840240 3168562 3545186
12    Нарвегія 3383120 3372900 3474282 3286607 3309588 3208753 3114214 3355072 3274572 3486277
13    Рэспубліка Карэя 2505901 2676901 2498314 2501599 2542458 2719094 3050425 3287104 3352554 3199177
14    Тайланд 3735279 3648095 3797124 3914133 4099595 4118528 4105804 3656032 3831208 3137682
15    Бангладэш 1661384 1781057 1890459 1998197 2102026 2215957 2328545 2440011 2563296 2885864
16    Малайзія 1461223 1415834 1463625 1483324 1542062 1434097 1518875 1648022 1754401 1871971
17    Мексіка 1403654 1521958 1554792 1470892 1390928 1459015 1516926 1617798 1745402 1773643
18    Ісландыя 2003669 2008312 2153093 2014872 1764040 1694009 1356302 1425857 1311691 1169597
19    Іспанія 1381157 1416829 1145430 1163037 1104002 1072935 1254658 1101498 1166364 1171508
20    Канада 1160350 1209660 1252499 1295846 1334592 1279196 1251741 1177856 1094083 1107123
21    Егіпет 724408 771516 801467 875991 865030 889302 970925 1008008 1067631 1079501
22    Бразілія 839296 935945 1003260 985412 1015916 1008044 1050809 1072227 1065186 1241048
23    Марока 919346 1111022 974041 932154 933054 1041619 892846 893286 1006213 1173832
24    Тайвань 1350404 1318352 1389879 1498866 1307799 1324665 1283823 1499596 1347371 1060986
25    Аргенціна 923584 932421 947642 911847 946694 932367 1174508 988366 997783 862543
26    Вялікабрытанія 900056 911561 868927 817324 860611 842718 796228 793894 775191 770086
27    Францыя 960858 930148 954897 948171 907339 842330 832254 790811 734761 664564
28    Данія 1577698 1552267 1474374 1068993 1133410 949611 904896 684087 725539 811882
29    КНДР 680550 714495 712995 712995 712995 712995 713000 713000 713000 713350
30    Нігерыя 467095 476544 511719 505839 509201 579537 636901 615507 684575 751006
31    Эквадор 653808 644100 396178 493042 447797 545962 619040 555287 606359 696763
32    Пакістан 626554 600798 599104 564881 556993 515472 611246 570280 586512 684461
33    Турцыя 582383 594980 627847 587715 644932 546063 662073 772471 646384 622679
34    Іран 424540 413690 401690 441909 474341 522570 575586 562424 562821 599476
35    Новая Зеландыя 639099 645860 675231 635570 638292 650753 584320 606592 563606 543258
36    Уганда 220176 223086 226813 247310 377328 427575 399491 551110 502250 476654
37    Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка 666914 785470 797646 846879 916799 830180 634429 696898 660502 528277
38    Камбоджа 298798 445700 424432 390657 343332 426000 532700 507200 487000 515000
39    Нідэрланды 571005 575205 518465 592821 600234 620578 480888 470363 463370 437703
40    Сенегал 435083 430945 405615 482440 457057 421514 392101 435702 447954 459303
41    Італія 520680 530735 456137 489585 407157 479593 489674 467043 418662 416726
42    Фарэрскія астравы 489222 565076 582093 683737 645463 588715 641696 612088 541277 390100
43    Намібія 590803 548867 626156 637753 571827 554112 509692 413388 372880 370106
44    Шры-Ланка 321074 295689 300148 332464 337951 196006 280234 316789 337002 363935
45    Ірландыя 363639 453468 381288 363734 368588 357189 294386 301472 292052 345795
46    Гана 457070 453180 377242 391708 400338 393020 369189 324550 355425 328969
47    Танзанія 326460 342126 329186 354723 363380 376708 335179 329424 326599 321151
48    Венесуэла 367625 425302 527914 537994 597148 417206 338700 276303 313991 310423
49    Германія 271580 264691 274304 335147 319336 330353 333216 293758 273476 290300
50    Ангола 239356 254564 255024 211611 240094 202742 225605 312626 317452 272473
4  Іншыя краіны ў цэлым 7234918 7347836 7343569 7467141 7830731 8085708 7971167 7849477 7712568 7796662
СВЕТ У ЦЭЛЫМ 136165390 135935331 139157230 139403522 148005299 150911450 152051789 155753601 159089695 162881562

Палітыка правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Акіян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6.
  • Рылюк Г.Я., Еловичева Я.К. Физическая география Мирового океана. - Мн.: Издательский центр БГУ, 2005. - 195 с.
  • Пирожник И.И. Экономическая география Мирового океана. - Мн.: Издательский центр БГУ, 2004. - 112 с.