Алахдзіна (урду: علاڈینو) — помнік археалогіі на месцы старажытнага вясковага паселішча Індскай цывілізацыі за 40 км на ўсход ад Карачы (Пакістан). Агульная плошча — каля 1,4 га.

На карце

Алахдзіна з’яўлялася неўмацаваным паселішчам, якое існавала на мяжы 3 тысячагоддзя да н.э. — 2 тысячагоддзя да н.э. Археолагамі былі выяўлены некалькі будынкаў з сырцовай цэглы. Некаторыя з іх стаялі на цагляных платформах. Адзін з будынкаў быў шматпакаёвым з рознымі ўваходамі. Жыхары карысталіся 3 калодзежамі дыяметрам ад 60 см да 90 см. Вада з іх выкарыстоўвалася не толькі для піцця, але і для абрашэння навакольных палеткаў.

Алахдзіна знакаміты знаходкамі вялікай колькасці рэшткаў керамічных вырабаў (каля 240 тысяч), цэлых пасудзін, у адной з якіх знайшлі залатыя і срэбраныя ўпрыгожванні, прадметаў з бронзы і тэракоты. Мяркуецца, што паселішча магло быць цэнтрам сельскай акругі, звязанай з вытворчасцю тканін.

Спасылкі правіць