Алеганскае плато

Алеганскае плато (англ.: Allegheny Plateau) — значная па плошчы раўніна на тэрыторыі ЗША, на якой размешчана цэнтральная частка штата Нью-Ёрк, паўночная і заходняя часткі штата Пенсільванія, паўночная і заходняя часткі штата Заходняя Віргінія і ўсходняя частка штата Агая. Структурна плато падзяляецца на дзве вобласці: паўночную, з больш роўным рэльефам і паўднёвую, менш аднастайную.

Паўднёвы ўскраек плато пераходзіць у плато Камберленд, з усходу плато абмежавана Алеганскімі гарамі.

Плато вылучаецца значнымі перападамі вышынь. У паўночнай частцы вышыня не перавышае 30 метраў, у паўднёвай частцы вагаецца ў межах ад 270 да 460 метраў, а на мяжы з Алегейні-Фронтам дасягае 1200 метраў.