Алегранса (ісп.: Alegranza) — невялікі востраў у складзе Канарскага архіпелага . Плошча — 10,102 км². Сталага насельніцтва няма.

Алегранса
ісп. Alegranza
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча10,102 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
29°23′34″ пн. ш. 13°30′33″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Алегранса (Канарскія астравы)
Алегранса
Алегранса
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Алегранса месціцца за 16,56 км на поўнач ад большага па плошчы вострава Лансаротэ. Мае вулканічнае паходжанне. Вылучаюцца 4 вулканічныя конусы. Найвышэйшы Ла-Кальдера (298 м) знакаміты сваім кратарам, чый дыяметр дасягае 1,3 км. Большую частку паверхні займае лававае плато. На поўначым беразе вылучаецца пляж з белым пяском.

Прырода правіць

З-за засушлівых кліматычных умоў травяністыя расліны пакрываюць толькі частку паверхні. Пераважаюць розныя галафіты, жаўтазель, інтрадуцыраваны шызы тытунь. Дзякуючы багаццям рыбных рэсурсаў у навакольных водах на Алегрансе гняздуюць шматлікія марскія птушкі, у тым ліку рэдкія віды буравеснікаў, сакаліных, скоп. На сушы таксама сустракаюцца геконы.

Гісторыя правіць

На працягу XVI — XX стст. прадпрымалася некалькі спроб засялення вострава Алегранса. У першай палове XX ст. тут была заснавана прыватная гаспадарка, уладальнікі якой займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. Аднак з-за нястачы пітной вады яна была ліквідавана. Захаваліся рэшткі некалькіх пабудоў той пары.

У нашы дні востраў застаецца прыватнай маёмасцю, і яго наведванне магчыма толькі з дазволу ўладальнікаў, што стала жывуць на Лансаротэ. Дзейнічае аўтаматычны маяк.

Спасылкі правіць