Алег Іванавіч Ядранцаў

Алег Іванавіч Ядранцаў (нар. 31 мая 1963, в. Палессе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі ўрач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Алег Іванавіч Ядранцаў
Нараджэнне 31 мая 1963(1963-05-31) (60 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Месца працы

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў вучэбным майстрам ваеннай кафедры Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, урачом-інтэрнам-стаматолагам-хірургам Гомельскай абласной стаматалагічнай паліклінікі. Быў намеснікам галоўнага ўрача па паліклінічнай рабоце Буда-Кашалёўскай цэнтральнай раённай бальніцы, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва раёна, галоўным урачом Буда-Кашалёўскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання.

Галоўны ўрач дзяржаўнай установы аховы здароўя «Гомельская гарадская клінічная бальніца № 1».

Выбіраўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі