Алег Аляксандравіч Ктатараў

савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч

Алег Аляксандравіч Ктатараў (15 чэрвеня 1919, г. Хвалынск, Саратаўская вобласць — 11 снежня 1974) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член ЦК КПБ Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967), дэлегат XX з’езда КПСС.

Алег Аляксандравіч Ктатараў
Нараджэнне 15 чэрвеня 1919(1919-06-15)
Смерць 11 снежня 1974(1974-12-11) (55 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Дзяржаўная прэмія СССР

Біяграфія правіць

У 1941 года скончыў вучобу ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце нафты і газу імя І. М. Губкіна па спецыяльнасці «Тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу».

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў армію, але неўзабаве як спецыяліст-нафтаперапрацоўшчык быў адкліканы з войска ў Міністэрства нафтавай прамысловасці СССР і камандзіраваны на працу ў г. Орск Арэнбургскай вобласці, дзе ён працаваў на нафтаперапрацоўчым заводзе імя В. П. Чкалава.

У 1949 года па загаду Міністэрства яго камандзіравалі ў Чарнікаўск Башкірскай АССР, дзе да 1956 года працаваў на пасадах начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела і галоўнага інжынера Чарнікаўскага НПЗ, а затым — дырэктара Новаўфімскага НПЗ.

З 1956 года — у цэнтральным апараце Міністэрства хімічнай прамысловасці, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па перапрацоўцы нафты і вытворчасці штучнага вадкага паліва. У 1957 года камандзіраваны ў КНР для аказання тэхнічнай дапамогі па будаўніцтве завода і перапрацоўцы нафты; затым — на будаўніцтва Новаяраслаўскага НПЗ.

У 1958 годзе накіраваны на будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода. А. А. Ктатараў — першы дырэктар прадпрыемства. Пад яго кіраўніцтвам была ўведзена ў эксплуатацыю ўстаноўка па перапрацоўцы нафты АВТ-1. Дзякуючы яго ініцыятыве, пачала развівацца сацыяльная сфера: адкрываліся крамы, дзіцячыя сады, моладзевыя інтэрнаты, будавалася жыллё.

У 1963 годзе прызначаны намеснікам старшыні Савета народнай гаспадаркі БССР па нафтаперапрацоўцы, хіміі і мікрабіялагічнай прамысловасці. З 1965 года — першы намеснік міністра нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасці СССР.

Імя Ктатарава носіць адна з вуліц Наваполацка, у горадзе ўсталяваныя бюст і мемарыяльная дошка.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны». За вялікі ўклад у навукова-тэхнічны прагрэс галіны, стварэнне і прамысловае ўкараненне ўстаноўкі АВТ-6 на Полацкім НПЗ у 1970 годзе яму прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Вахрамеева, И. Улица Двинская — часть генерального плана Олега Ктаторова / И. Вахрамеева // Вестник Нафтана (Новополоцк). — 2014. — 14 июня. — С. 1, 3.
  • Ктаторов Олег Александрович // Почётные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. — Минск : Беларусь, 2008. — С. 89.
  • Ктаторов Олег Александрович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. — Новополоцк : ПГУ, 2015. — С. 5.
  • Кулешова, Е. А. Большой заплыв / Е. А. Кулешова; беседовал В. Факеев // Новополоцк сегодня. — 2017. — 14 марта. — С. 5.
  • Тетерук, В. Первый директор первого белорусского НПЗ / В. Тетерук // Вестник Нафтана (Новополоцк). — 2009. — 11 июля. — С. 3.
  • Факеев, В. Большак отечественной нефтехимии / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). — 2010. — 6 лют. — С. 2.
  • Факеев, В. Первый директор / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). — 2009. — 17 ліп. — С. 2.
  • Факеев, В. Футбол и память / В. Факеев // Вестник Нафтана (Новополоцк). — 2010. — 6 февр. — С. 6.
  • Факеев, В. Гений места / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). — 2014. — 20 июня. — С. 4.

Спасылкі правіць