Алег Альбертавіч Гардынец

(Пасля перасылкі з Алег Гардынец)

Алег Альбертавіч Гардынец (1 лістапада 1962; Мінск — 9 жніўня 2015) — беларускі артыст оперы (бас).

Алег Альбертавіч Гардынец
Дата нараджэння 1 лістапада 1962(1962-11-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 жніўня 2015(2015-08-09) (52 гады)
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас бас

Біяграфія правіць

Выпускнік Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1992), лаўрэат Нацыянальнага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Александроўскай, лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя Ф. Шаляпіна.

З 1989 года спявак быў вядомы як саліст Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Оперы: «Чароўная флейта», «Дон Жуан», «Багема», «Набука», «Севільскі цырульнік», «Барыс Гадуноў», «Пікавая дама».

У канцэртах Беларускай дзяржаўнай філармоніі спявак выконваў «Рэквіем» Дж. Вердзі, В. А. Моцарта, «Нямецкі рэквіем» І. Брамса, «Стабат матэр» Дж. Расіні, «Званы» С. Рахманінава.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Алег Альбертавіч Гардынец // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 252.