Алег Георгіевіч Палячонак

вучоны-хімік

Алег Георгіевіч Палячонак (11 снежня 1936, Ленінград, Расія) — беларускі хімік-неарганік. Доктар хімічных навук (1973), прафесар (1975). Член Амерыканскае хімічнае таварыства (2010).

Алег Георгіевіч Палячонак
Дата нараджэння 11 снежня 1936(1936-12-11) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец
Навуковая сфера неарганічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1973)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
медаль «Ветэран працы» медаль «За працоўныя заслугі»
Commemorative badge "Resident of the besieged Leningrad"
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава (спецыяльнасць «Хімія», кваліфікацыя «Радыяхімія», 1959; аспірантура, 1963).

Працаваў у Дзяржаўным аптычным інстытуце імя С. І. Вавілава (Ленінград; 1963—1966, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава (1966—1979, з 1973 — загадчык кафедры), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання (інжынерна-тэхналагічны факультэт завочнай адукацыі, кафедра хіміі, з 1991 — загадчык кафедры, у 1979—1986 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: неарганічная хімія; хімія рэдкіх і рэдказямельных элементаў; хімічная тэрмадынаміка.

Узнагароды правіць

Медалі «Ветэран працы» (1987), «За працоўныя заслугі» (2008); нагрудныя знакі «Жителю блокадного Ленинграда» (1989), «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1993) і інш[1][2].

Зноскі