Алег Паўлавіч Шапелін

Алег Паўлавіч Шапелін (12 жніўня 1929, в. Баршчова, Раднікоўскі раён, Іванаўская вобласць, Расія — 5 снежня 2021) — урач-гігіеніст. Доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1973).

Алег Паўлавіч Шапелін
Дата нараджэння 12 жніўня 1929(1929-08-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 2021(2021-12-05) (92 гады)
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1972)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскі санітарна-гігіенічны медыцынскі інстытут (1947; аспірантура, 1959).

Працаваў у Благавешчанскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1960—1962), Уладзівастоцкім медыцынскім інстытуце (1962—1977, загадчык кафедры гігіены), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1978—1999, прафесар кафедры агульнай гігіены, у 1978—1998 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: гігіена працы; прафпаталогія; прамысловая экалогія; навуковае абгрунтаванне прафілактычных мерапрыемстваў на прадпрыемствах суднабудаўнічай і суднарэмонтнай прамысловасці ў Далёкаўсходнім рэгіёне; праблемы медыцынскай адукацыі. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гигиена труда и состояние здоровья рабочих предприятий судоремонтной промышленности : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 756 / О. П. Шепелин. — Ленинград, 1971.
  • Влияние импульсного и стабильного шума на отдельные функции организма в производственных и экспериментальных условиях : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Шепелин О. П. — Ленинград, 1959.
  • Память сердца : избранное : стихи / Олег Шепелин. ― Витебск, 2007.
  • Шапелін Алег Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 372. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Шепелин Олег Павлович // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. ― Минск, 2001. — С. 46.
  • Олег Павлович Шепелин : [к 60-летию со дня рождения] // Медвузовец / [Витебский государственный медицинский университет]. — 1999. — Ноябрь (№ 11). — С. 4.