Алег Юр’евіч Цокаў
Алег Юр’евіч Цокаў (руск.: Оле́г Ю́рьевич Цо́ков, 23 верасня 1971, СССР — 11 ліпеня 2023, Бэрдзянск, Украіна) — расійскі военачальнік, генерал-лейтэнант (2023).
Алег Юр’евіч Цокаў | |
---|---|
руск.: Олег Юрьевич Цоков | |
Дата нараджэння | 23 верасня 1971 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 ліпеня 2023 (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Узброеныя Сілы СССР і Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі |
Званне | генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праз уварванне Расеі ва Украіну знаходзіўся пад санкцыямі Еўрасаюза, Вялікабрытаніі і Новай Зеландыі.
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 23 верасня 1971 года ў сям’і ваеннага і настаўніцы. Змяніў 11 школ, перш чым атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі.
Скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча (1994), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (2000).
Пасля заканчэння вучылішча праходзіў службу ў Сібірскай ваеннай акрузе камандзірам узвода, роты. Удзельнічаў у першай чачэнскай вайне.
З 2000 па 2004 год камандзір 2-га мсб 74-й амсбр, маёр, падпалкоўнік (Юрга). Удзельнічаў у другой чачэнскай вайне.
З 2004 года — намеснік камандзіра 74-й асобнай гвардзейскай мотастралковай Звянігарадска-Берлінскай ордэнаў Кутузава і Суворава брыгады.
З 2006 года — камандзір 228-га мотастралковага Севастопальскага ордэна Аляксандра Неўскага палка.
З 2011 па 2014 год намеснік камандзіра 33-й асобнай мотастралковай брыгады 49-й арміі Паўднёвай ваеннай акругі (Майкоп).
З 2014 па 2015 год — камандзір 810-й асобнай гвардзейскай ордэна Жукава брыгады марской пяхоты імя 60-годдзя ўтварэння СССР[1].
З 2015 па 2018 год — камандзір 205-й асобнай мотастралковай брыгады (Будзёнаўск).
З 2018 па 2019 год — намеснік камандуючага 49-й агульнавайсковой арміі Паўднёвай ваеннай акругі (Стаўрапаль)[2].
З верасня 2019 па чэрвень 2021 года — слухач Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (факультэт нацыянальнай бяспекі і абароны дзяржавы)[3][4].
З 24 лютага 2022 года ўдзельнічае ў вайне з Украінай. Быў датычны да нанясення ракетных удараў па гарадах Украіны[5]. З жніўня 2022 года — камандзір 144-й гвардзейскай мотастралковай Ельнінскай Чырванасцяжнай, ордэна Суворава дывізіі (Смаленск).
Загінуў у ліпені 2023 года на пасадзе намесніка камандуючага Паўднёвай ваеннай акругай у выніку ўдару па запасным камандным пункце 58-й арміі ў Бэрдзянску у ходзе Украінскага контрнаступлення ў ліпені 2023 года[6].
Санкцыі правіць
13 снежня 2022 года з-за ўварвання Расіі ва Украіну трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі і Новай Зеландыі[7] як датычны да ракетных удараў па ўкраінскіх гарадах[8]. Раней, 19 кастрычніка быў унесены ў санкцыйны спіс Украіны[9].
25 лютага 2023 года ўнесены ў санкцыйны спіс усіх краін Еўрасаюза за «удзел у Расійскай агрэсіўнай вайне супраць Украіны»[10].
Сям’я правіць
Жанаты, выхоўваў сына і дачку.
Узнагароды правіць
- Ордэн Жукава;[11]
- Тры Ордэна Мужнасці;[11]
- Ордэн «За ваенныя заслугі»;[11]
- Медаль «Удзельніку ваеннай аперацыі ў Сірыі»;
- Медаль «За адзнаку ў ваеннай службе» III, II, I ступені;
- Медаль «За воінскую доблесць» 1-й ступені і 2-й ступені[12]
- Медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці»;
- Медаль «За ўдзел у ваенным парадзе ў Дзень Перамогі»;
- Медаль За адзнаку ў службе ў сухапутных войсках;
- Медаль Стратэгічнае камандна-штабное вучэнне «Каўказ-2012»;
- Медаль «За вяртанне Крыма»
- Заслужаны ваенны спецыяліст Расійскай Федэрацыі.
Зноскі
- ↑ Бригаду морской пехоты Черноморского флота возглавил новый командир
- ↑ В парадном строю кадеты СПКУ / Сайт (недаступная спасылка)СПКУ, 9 мая 2018
- ↑ Здесь научат побеждать / Архівавана 2 лістапада 2019.Газета «Красная звезда», 4 сентября 2019
- ↑ Встреча с выпускниками военных вузов
- ↑ Times, Русская служба The Moscow. Еще один российский генерал погиб на войне в Украине (руск.). Русская служба The Moscow Times (11 ліпеня 2023).
- ↑ Times, Русская служба The Moscow. Еще один российский генерал погиб на войне в Украине (руск.). Русская служба The Moscow Times (11 ліпеня 2023).
- ↑ New Zealand Ministry of Foreign Affairs and Trade. Russia Sanctions Register(нявызн.). New Zealand Ministry of Foreign Affairs and Trade.
- ↑ New UK sanctions target senior Russian commanders following strikes on Ukrainian civilian infrastructure (англ.). GOV.UK.
- ↑ ЦОКОВ Олег Юрьевич - биография, досье, активы (руск.). Война и санкции.
- ↑ European Union Official Journal of the European Union L59I // European Union. — 2023. — 25 лютага — Т. Volume 66. — ISSN 1977-0677.
- ↑ а б в http://static.kremlin.ru/media/events/photos/big/3L3sJJnA1G2WhZAOBffnov0zIfzBIxFN.jpg
- ↑ https://8war.ru/wp-content/uploads/68609_29042.jpg