Алена Іванаўна Астапюк

Алена Іванаўна Астапюк (30 студзеня 1970, Усурыйск, Прыморскі край, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Алена Іванаўна Астапюк
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 30 студзеня 1970(1970-01-30) (54 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Нарадзілася 30 студзеня 1970 года ў г. Усурыйску Прыморскага края (РСФСР).

Скончыла Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».

Працавала ўрачом-тэрапеўтам участковым, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Гомельская гарадская паліклініка № 1».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, была членам Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджана юбілейнымі медалямі.

Асабістае жыццё правіць

Замужам, мае сына.

Зноскі

Спасылкі правіць