Алена Аляксандраўна Караед

Алена Аляксандраўна Караед (нар. 6 чэрвеня 1966, Мсціслаў Магілёўскай вобласці) — беларускі ўрач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Алена Аляксандраўна Караед
Нараджэнне 6 чэрвеня 1966(1966-06-06) (57 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут з адзнакай (урач-педыятр), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (жзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай).

Працавала ўчастковым урачом-педыятрам, раённым педыятрам, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскаму абслугоўванню насельніцтва раёна ўстановы аховы здароўя «Мсціслаўская цэнтральная раённая бальніца». Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Мсціслаўская цэнтральная раённая бальніца».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі