Алена Барысаўна Ялесіна

Алена Барысаўна Ялесіна (руск.: Еле́на Бори́совна Еле́сина; нар. 5 красавіка 1970, Чалябінск) — савецкая і расійская скакуха ў вышыню. Алімпійская чэмпіёнка 2000 года, прызёр еўрапейскіх і сусветных першынстваў.

Алена Барысаўна Ялесіна
Род дзейнасці скакун у вышыню
Дата нараджэння 4 красавіка 1970(1970-04-04)[1] (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Пашаны

Біяграфія правіць

Алена Ялесіна нарадзілася 5 красавіка 1970 года ў Чалябінску. Вучылася ў сярэдняй школе № 17 Савецкага раёна горада Чалябінска. Скончыла Чалябінскі педагагічны інстытут.

Першы спартыўны поспех да Алены прыйшоў у 1988 годзе, калі яна ў 18-гадовым узросце выйграла спаборніцтва па скачках у вышыню на сусветным юніёрскім першынстве. У 1990 годзе яна перамагла на Гульнях добрай волі, усталяваўшы асабісты рэкорд — 2 метры 2 сантыметры, які так і застаўся яе лепшым вынікам за кар’еру. У 90-я гады Ялесіна некалькі разоў брала ўдзел у сусветных і еўрапейскіх першынствах, выйграла там шэраг сярэбраных (чэмпіянаты свету 1991 і 1999 гадоў) і бронзавых медалёў (летні чэмпіянат Еўропы 1990 і зімовыя 1992 і 1998 гадоў). Аднак галоўны спартыўны поспех прыйшоў да спартсменкі на Алімпійскіх гульнях 2000 года ў Сіднеі, дзе Ялесіна дастаткова нечакана з вынікам 2.01 стала алімпійскай чэмпіёнкай, апярэдзіўшы прызнаных фаварытак — шведку Кайсу Бергквіст і паўднёваафрыканку Хестры Клоэт.

Да Алімпійскіх гульняў спыніла спартыўную кар’еру ў сувязі з нараджэннем сына. Годам пазней вярнулася ў вялікі спорт і выйграла золата ў Сіднеі, але рэцыдывы старых траўмаў не дазволілі Алене выйсці на ранейшы спартыўны ўзровень, адзіным поспехам наступных гадоў стала срэбра зімовага сусветнага першынства 2003 года ў Бірмінгеме. У 2005 годзе пасля нараджэння другога сына Ялесіна аб’явіла аб завяршэнні кар’еры.

Жыве ў Аўстраліі. Замужам за вядомым у мінулым армянскім цяжкаатлетам Агванам Грыгаранам (нар. 1969), удзельнікам Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце (восьмае месца).

Імем Алены Ялесінай названы лёгкаатлетычны комплекс у Цэнтральным раёне Чалябінска.

Зноскі

  1. Yelena Yelesina // World Athletics database