Алена Валяр’янаўна Панцюхова

Алена Валяр’янаўна Панцюхова (нар. 20 снежня 1972, Віцебск) — беларуская тэлежурналістка.

Алена Валяр’янаўна Панцюхова
Нараджэнне 20 снежня 1972(1972-12-20) (51 год)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы

Біяграфія правіць

Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут.

Працавала рэдактарам Віцебскага абласнога тэлерадыёаб’яднання, спецыяльным карэспандэнтам па Віцебскай вобласці, загадчыкам карэспандэнцкага пункта па Віцебскай вобласці службы інфармацыі тэлебачання інфармацыйнага агенцтва Белтэлерадыёкампаніі.

Дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія „Віцебск“».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў[1].

Зноскі