Алені, якія плывуць

Алені, якія плывуць — гэта назва, дадзеная 13,000-гадовай мадленскай скульптуры двух аленяў, якія плывуць, што захоўваецца ў Брытанскім музеі. Скульптура была створана ў Францыі невядомым мастаком, які вырабіў твор мастацтва з кончыка біўня маманта. Скульптура была знойдзена ў дзвюх частках у 1866 годзе, але толькі ў пачатку 20-га стагоддзя, абат Анры Бройль зразумеў, што можна злучыць дзве часткі разам, каб сфармаваць адзіную скульптуру двух аленяў, што плывуць ланцугом адзін за адным нос-у-хвост[1].

невядома
Алені, якія плывуць. 11 тысячагоддзе да н.э.
Матэрыял мамантава костка[d]
Брытанскі музей
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адкрыццё правіць

Часткі скульптуры былі выяўленыя ў 1866 годзе на беразе ракі Аверон, а сучасная атрыбуцыя была знойдзена Віктарам Бранам, мясцовым антыкварам.

Доўгі час лічылася, што існуюць дзве асобныя разьбяныя фігуркі аленяў, паколькі было не відавочна, што гэтыя дзве часткі злучаюцца разам

Узрост аленяў правіць

Гэтыя знаходкі адносяцца да канца Ледніковага перыяду, які Генры Крысці і Эдуард Лартэ першапачаткова назвалі «перыяд аленяў»[2].

Варта адзначыць, што вядомы разьбяныя творы той эпохі з біўня маманта, якія малююць аленя, і наканечнік для дзіды, які выразаны з рагоў паўночнага аленя і ўпрыгожаны выявай маманта. Гэта пацвярджае суіснаванне аленяў, мамантаў і чалавека ў той час, калі ў гэтай частцы Еўропы клімат быў падобны на клімат сучаснай Сібіры[3]. Пазней гэты перыяд стаў вядомы як Мадленскі па назве французскай пячоры пад назвай Абры-дэ-ла-Мадлен, дзе ўпершыню былі знойдзеныя творы мастацтва, падобныя на Аленяў, якія плывуць.

Знешні выгляд правіць

Самец злева, самка справа

Скульптура паказвае самку аленя, за якой блізка рухаецца буйнейшы самец аленя. Вялікі самец вызначаецца яго памерам, рогамі і геніталіямі, у той час як у самкі ўзорам паказаны яе саскі. Лічыцца, што алені паказаны ў плаванні, як ілюстрацыя да міграцый аленяў, што адбываецца кожную восень. Вядома, што маецца на ўвазе восень, таму што толькі восенню і самкі, і самцы аленяў маюць рогі[3]. У гэты час года на аленяў значна лягчэй паляваць, а мяса, скура і рогі будуць у сваіх лепшых праявах[4]. Кожны з аленяў быў апрацаваны ў тэхніцы, падобнай на Буліно  (польск.) разцом, каб паказаць розную афарбоўку і тэкстуру поўсці. Здзіўляе дзесяць глыбокіх надрэзаў на кожным баку задняй часткі самкі. Яны, магчыма, былі прызначаныя для абазначэння каляровай маркіроўкі, але іх дакладнае прызначэнне незразумела[5].

Выгляд з розных бакоў правіць

Гісторыя свету ў 100 прадметах правіць

Гэтая скульптура была абраная ў якасці аб'екта 4 у праекце «Гісторыя свету ў 100 аб'ектах». Гэта была серыя радыёпраграм, створаных у партнёрстве BBC і Брытанскага музея.

Зноскі

  1. The swimming reindeer; a masterpiece of Ice Age art, Jill Cook, bradshawfoundation.com, accessed 2 August 2010
  2. Europe p.200, Peter N. Peregrine, Melvin Ember, accessed 7 August 2010
  3. а б Transcript of Episode 4, History of the World in 100 Objects, BBC, accessed 9 August 2010
  4. Swimming Reindeer, bbc.co.uk, accessed 2 August 2010
  5. Swimming reindeer, British Museum, accessed 3 June 2010

Бібліяграфія правіць