Алеса Міхайлаўна Качар

Алеса Міхайлаўна Качар (нар. 9 мая 1987, Мінск) — беларуская актрыса.

Алеса Міхайлаўна Качар
Дата нараджэння 9 мая 1987(1987-05-09) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёрка, кінаактрыса, тэлевядучая
IMDb ID 3402523
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыла школу ў 2004 годзе. Паступіла ва УДІК на акцёрскі факультэт (майстэрня А. С. Лянькова  (руск.)), які скончыла ў 2008 годзе з чырвоным дыпломам. Адразу пасля выпуску пачала актыўна здымацца ў кіно, не толькі ў расійскім, але і ў карцінах беларускай, украінскай, азербайджанскай, іранскай і іншай вытворчасці.

Найбольшую папулярнасць Алеса Качар атрымала, сыграўшы галоўную ролю ў поўнаметражным фільме Аляксандра Баршака «12 месяцаў  (руск.)», які выйшаў у кінатэатрах у 2013 годзе. Партнёрамі па здымачнай пляцоўцы былі вядомыя акторы, як Армен Джыгарханян, Артур Смальянінаў  (руск.), Кацярына Гусева  (руск.), Іван Дорн і іншыя.

Актрыса экзатычнай прыгажосці, рэгулярна трапляе ў топы самых прыгожых маладых актрыс і самых прыгожых ураджэнак Беларусі.

Зноскі

Спасылкі правіць