Алесь Анціпенка, поўнае імя Аляксандр Ільіч Анціпенка (1953, Слаўгарад, Магілёўская вобласць) — беларускі філосаф і медыааналітык. Кандыдат філасофскіх навук.

Алесь Анціпенка
Дата нараджэння 1953
Месца нараджэння
Род дзейнасці пісьменнік, філосаф, журналіст
Навуковая сфера літаратура[1] і філасофія[1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Слаўгарадзе.

У 1975 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, у 1982 годзе — аспірантуру Інстытуту філасофіі і права НАН Беларусі. У 1986 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Сацаякультурны і нарматыўна-экалагічны аспекты даследавання ўзаемадачыненняў чалавека і прыроды». Працаваў у Інстытуце філасофіі і права НАН Беларусі, Нацыянальным цэнтры імя Ф. Скарыны, Беларускім фондзе Сораса. Аўтар шматлікіх публікацый у Беларусі і па-за яе межамі.

Былы кіраўнік «Беларускага Калегіума» (1997—2013), член Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага ПЭН-цэнтра (да 2019 года), сузаснавальнік і член Рады Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.

Бібліяграфія правіць

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі правіць