Алесь Чумакоў, поўнае імя Аляксандр Чумакоў (нар. 14 чэрвеня 1981, Мінск) — майстар-гусляр, адзін з музыкаў гурта «Стары Ольса».

Алесь Чумакоў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1981(1981-06-14) (42 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі перакладчык, спявак, стваральнік музычных інструментаў, гусляр, дудар
Інструменты гуслі і беларуская дуда
Жанры народная музыка
Калектывы
gusli.by/bel/workshop.ht…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Паводле адукацыі інжынер па аўтаматычным кіраванні і перакладчык з замежных моў. Падчас студэнцтва быў актыўным удзельнікам клубаў аўтарскай песні «Плёс», КАП БДУ і клубу аўтарскай песні лінгвістычнага ўніверсітэта.

У 2002 годзе стаў удзельнікам гурта сярэднявечнай музыкі Стары Ольса, дзе і станам на 2024 год спявае, грае на гуслях, жалейках і іншых старадаўніх інструментах.

У 2005 годзе стварыў гурт Келіх кола, з якім граў на дудзе і гуслях беларускія народныя танцы. Гурт праіснаваў толькі некалькі гадоў. Перыядычна выступае сольна з праграмай народных танцаў пад дуду і гуслі.

У 2006 годзе пачаў перакладаць ірландскія гераічныя паэтычныя творы на беларускую мову. З 2005 года ва ўласна створаным гурце Ceilidh Ceol спявае на беларускай мове старадаўнія ірландскія песні, у якіх гучыць заклік да свабоды і ўшаноўваецца памяць продкаў. Гурт не выступае з 2018 года. Але Алеся Чумакоў спявае свае пераклады ірландскіх песень на сольных выступах.

У лютым 2020 года спеў вакаліста выкарыстаны ў беларускай агучцы серыяле «Вядзьмар» на канале Netflix, якая робіцца для інтэрнэт-сервіса, Чумакоў спявае песню-мэм «Toss A Coin To Your Withcer» у перакладзе Сяржука Сокалава-Воюша[1].

Дзейнасць правіць

З пачатку XXI ст. займаецца вырабам гусляў, вывучэннем гісторыі гэтага інструмента, тэорыі і практыкі гусельнага майстэрства. Пэўную колькасць гусляў зрабіў пад кіраўніцтвам Змітра Сасноўскага.

Зноскі

Спасылкі правіць