Алеся Аляксандра Кіпель (4 студзеня 1957, Балтымар, штат Мэрылэнд, ЗША) — беларуска-амерыканскі грамадскі дзеяч, юрыст.

Алеся Кіпель
Нараджэнне 4 студзеня 1957(1957-01-04) (67 гадоў)
Бацька Вітаўт Кіпель
Маці Зора Кіпель
Адукацыя

Біяграфія правіць

Нарадзілася 4 студзеня 1957 года ў Балтымары (ЗША) ў сям’і грамадскіх дзеячаў i даследчыкаў беларускага замежжа Вітаўта i Зоры Кіпеляў.

Скончыла Прынстанскі ўніверсітэт i юрыдычны факультэт Джорджтаўнскага ўніверсітэта. З’яўлялася партёркай юрыдычнай фірмы Steptoe & Johnson, працавала ў Міністэрстве ўнутраных спраў ЗША. Займае пасаду выканаўчага дырэктара ў Офісе па міжнародным гандлі Дэпартамента ЗША па нацыянальнай бяспецы.

Бярэ актыўны ўдзел у беларускім грамадскім жыцці ЗША. У 1980-1990-х гадах з’яўлялася афіцыйнай прадстаўніцай Галоўнай Управы Беларуска-амерыканскага Задзіночання (БАЗА) у Вашынгтоне. З моманту стварэння Вашынгтонскага гуртка БАЗА ў 2007 годзе выконвала абавязкі намесніцы старшыні i старшыні арганізацыі. З’яўлялася сябрам Галоўнай Управы БАЗА, афіцыйнай прадстаўніцай БАЗА ва Усходне- і Цэнтральна-Eўрапейскай Кааліцыі (CEEC). У 2013 годзе прадстаўляла БАЗА на VI З’ездзе беларусаў свету ў Мінску, дзе была абрана ў Вялікую Раду Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Да лютага 2017 года займала пасаду намесніцы старшыні Вашынгтонскага аддзела БАЗА.