Алеся (альбом)

другі студыйны альбом беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры»

«Але́ся» (гэта неафіцыйная назва альбома, па назве першай песні на ім) — другі студыйны альбом беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры», які быў выдадзены на вінілавай кружэлцы фірмай «Мелодия[ru]» ў 1974 годзе.

Алеся (альбом)
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Песняры
Дата выпуску 1974
Жанр фолк-рок і софт-рок[d]
Прафесійныя рэцэнзіі

Спіс кампазіцый правіць

Бок 1
НазваСловыМузыкаВакал Працягласць
1. «Алеся» Аркадзь КуляшоўІгар ЛучанокЛеанід Барткевіч 4:21
2. «Нашто бабе агарод» Янка КупалаАляксей Туранкоў  2:08
3. «Спадчына» Янка КупалаІгар ЛучанокАнатоль Кашапараў 4:23
4. «І туды гара, і сюды гара» народныянародная  2:53
5. «Завушніцы» Максім ТанкУладзімір МулявінУладзімір Мулявін 4:58
Бок 2
НазваСловыМузыкаВакал Працягласць
1. «Каханне» Якуб КоласУладзімір Мулявін, Ігар ЛучанокУладзімір Мулявін 3:47
2. «Чорныя вочы» Янка КупалаВ. ЗінкевічЛеанід Барткевіч 4:35
3. «Стаіць вярба» народныянародная  4:43
4. «Ружы цвет» Іосіф СкуркоУладзімір МулявінАнатоль Кашапараў 3:23
5. «Хлопец пашаньку пахае» народныянародная  3:19

Удзельнікі запісу правіць

Крытыка правіць

Паводле меркавання музычнага крытыка Зміцера Падбярэзскага, другі альбом калектыву ўяўляе сабой працяг і развіццё прынцыпаў, закладзеных у дэбютным дыску:

  Нельга не адзначыць, што «Песьняры» дэманструюць тут больш багатае, шырокае гучаньне, шмат у чым дзякуючы таму, што дадаліся новыя інструмэнты, у тым ліку струнныя, а гучаньне духавых набыло асэнсаванасьць.
Зміцер Падбярэзскі
 

Паводле меркавання музычнага журналіста Сяргея Будкіна:

  У шэрагу нумароў «Песьняры» пайшлі куды далей, чым у першым сваім запісе. Самай сьмелай (і падаецца, што недаацэненай) падаецца псыхадэлічная «Ружы цвет», што папросту здольная сарваць дах, а канцоўка «Завушніц» падаецца адным з самых смачных музычных кавалкаў з тых, што даводзілася чуць.
Сяргей Будкін
 

Зноскі

  1. Песняры «Песняры» (II) . Experty.by (12 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2021. Праверана 6 студзеня 2022.

Спасылкі правіць