Алкены (алефіны, этыленавыя вуглевадароды) — ацыклічныя неданасычаныя вуглевадароды, якія змяшчаюць адну двайную сувязь паміж атамамі вугляроду і якія ўтвараюць гамалагічны рад з агульнай формулай CnH2n. Атамы вугляроду пры двайной сувязі знаходзяцца ў стане sp ² гібрыдызацыі ды маюць валентны вугал 120 °. Найпростым алкенам з'яўляецца этылен (C2H4). Па наменклатуры IUPAC назвы алкенаў утвараюцца ад назваў адпаведных алканаў заменай суфікса «-ан» на «-ен»; становішча двайной сувязі паказваецца арабскай лічбай.

Прасторавая структура этылену

Вуглевадародныя радыкалы, утвораныя ад алкенаў маюць суфікс «-еніл». Трывіяльныя назвы: CH2=CH— «вініл», CH2=CH—CH2-«аліл».