Алтайскае (Алтайскі раён)
сяло ў Алтайскім раёне Алтайскага края Расіі
Алтайскае (руск.: Алта́йское) — сяло, адміністрацыйны цэнтр Алтайскага раёна ў Алтайскім краі. Адзіны населены пункт Алтайскага сельскага паселішча. Размешчана за 250 км на паўднёвы ўсход ад Барнаула. Да найбліжэйшай чыгуначнай станцыі Бійск — 94 км. Насельніцтва — 14 068 чалавек (2021).
Сяло
Алтайскае
|
Алтайскае — адно з самых вялікіх і працяглых сёлаў края, яно расцягнулася амаль на 18 кіламетраў уздоўж ракі Каменка ў перадгор’ях Алтая. Сярэдняя тэмпература студзеня: −16 °C. Сярэдняя тэмпература чэрвеня: +20 °C. Заснавана ў 1808 годзе як вёска Верхне-Каменская.
Заўвагі правіць
- ↑ а б (unspecified title) — 2016.