Альберта Аквілані

італьянскі футбаліст

Альберта Аквілані (італ.: Alberto Aquilani; нар. 7 ліпеня 1984, Рым) — былы італьянскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2006—2014).

Футбол
Альберта Аквілані
Агульная інфармацыя
Мянушка Маленькі прынц (Il Principino)
Нарадзіўся 7 ліпеня 1984(1984-07-07)[1][2] (39 гадоў)
Грамадзянства  Італія
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1999—2003 Італія Рома
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2009 Італія Рома 102 (9)
2003—2004   Італія Трыесціна 41 (4)
2009—2012 Англія Ліверпул 18 (1)
2010—2011   Італія Ювентус 33 (2)
2011—2012   Італія Мілан 23 (1)
2012—2015 Італія Фіярэнціна 81 (13)
2015—2016 Партугалія Спортынг 19 (3)
2016—2017 Італія Пескара 9 (1)
2017   Італія Сасуола 16 (0)
2017—2018 Іспанія Лас-Пальмас 21 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000 Італія Італія (да 15) 8 (0)
2000—2001 Італія Італія (да 16) 13 (0)
2001 Італія Італія (да 17) 2 (0)
2002 Італія Італія (да 18) 6 (0)
2001—2003 Італія Італія (да 19) 14 (0)
2003 Італія Італія (да 20) 2 (1)
2004—2007 Італія Італія (да 21) 19 (5)
2006—2014 Італія Італія 38 (5)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Бразілія 2013
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 жніўня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Рома» правіць

Займаўся ў школе «Спес Мантэсакра», дзе быў заўважаны скаўтамі «Ромы». Выступаў за «Рому» на юнацкім узроўні. У сакавіку 2001 года перспектыўнага іграка спрабавалі набыць «Чэлсі» і «Арсенал», але ён аддаў перавагу застацца ў «Роме». 17 снежня 2002 года Аквілані правёў свой першы матч за асноўную каманду «Ромы» — адказны матч Кубка Італіі супраць «Трыесціна» (1:1; 4:1 пен.). 10 мая 2003 года дэбютаваў у Серыі A ў матчы супраць «Тарына» (3:1). Сезон 2003/04 Аквілані правёў у арэндзе ў «Трыесціне», якая з’яўлялася серадняком Серыі B, там ён быў ігракоі асноўнага складу (41 гульня, 4 галы), і яго гульня за гэтую каманду была высока ацэненая спецыялістамі. Пасля вяртання ў «Рому» ён пачаў рэгулярна выходзіць на поле і паказваў нядрэнную гульню, аднак прапусціў нямала гульняў з-за траўмаў. Выйграў з клубам два Кубкі Італіі, змагаўся за высокія месцы ў Серыі A, гуляў у еўракубках. Правёў за каманду 147 матчаў (з іх 102 у Серыі A), забіў 15 галоў (9 у Серыі A).

«Ліверпул» правіць

Улетку 2009 года ў прэсе з’явіліся паведамленні аб тым, што Аквілані можа перайсці з «Ромы» ў «Ліверпул», які шукаў замену Хабі Алонса, які быў блізкі да пераходу ў мадрыдскі «Рэал»[3]. 6 жніўня было апублікавана афіцыйнае паведамленне аб тым, што прынцыповае пагадненне паміж клубамі пра трансфер дасягнута, пасля чаго «чырвоныя» атрымалі магчымасць весці перамовы з самім Альберта. 7 жніўня «Ліверпул» пацвердзіў, што ігрок паспяхова прайшоў медагляд, і кантракт з ім падпісаны[4]. 13 жніўня было абвешчана, што ў новай камандзе Альберта атрымаў чацвёрты нумар, які да яго насіў Самі Хююпія. Аднак, з-за траўм Аквілані не здолеў замацавацца ў Англіі. Улетку 2010 года новы трэнер «Ліверпула» Рой Ходжсан заявіў, што Аквілані можа вярнуцца на радзіму на правах арэнды.

«Ювентус» правіць

21 жніўня 2010 года «Ліверпул» і «Ювентус» дасягнулі пагаднення аб гадавой арэндзе іграка. 25 жніўня Аквілані падпісаў кантракт з «б’янканеры» на год з магчымасцю прыярытэтнага права выкупу футбаліста па заканчэнні сезона 2010/11 за € 16 млн[5]. 24 чэрвеня 2011 года агент іграка заявіў, што Аквілані вернецца ў «Ліверпул», таму што «Ювентус» не будзе выкупляць яго кантракт у англічан[6].

«Мілан» правіць

24 жніўня 2011 года Аквілані на правах арэнды перайшоў з «Ліверпула» ў «Мілан» з магчымасцю выкупу правоў на іграка за € 6 млн[7].

«Фіярэнціна» правіць

3 жніўня 2012 года ігрок падпісаў кантракт з «Фіярэнцінай» тэрмінам на 3 гады. 26 студзеня 2014 аформіў свой першы ў кар’еры хет-трык (у браму «Джэноа», выніковы лік 3:3). Па заканчэнні тэрміну кантракта ўлетку 2015 года не стаў яго падаўжаць і пакінуў клуб у статусе свабоднага агента.

«Спортынг» правіць

У жніўні 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з партугальскім «Спортынгам»[8].

«Пескара» правіць

У жніўні 2016 года вярнуўся ў Італію, стаўшы іграком «Пескары». У снежні 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў «Сасуола»[9]. Па заканчэнні сезона 2016/17, пакінуў «Пескару» у якасці свабоднага агента.

«Лас-Пальмас» правіць

У жніўні 2017 года стаў іграком іспанскага клуба «Лас-Пальмас»[10]. Па выніках сезона 2017/18 «Лас-Пальмас» страціў месца Ла Лізе, і ў ліпені 2018 года кантракт з паўабаронцам быў разарваны[11].

У чэрвені 2019 года, пасля года без клуба, абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера правіць

Альберта мае вялікі досвед выступаў за юнацкія зборныя Італіі розных узростаў. У 2003 годзе выйграў чэмпіянат Еўропы да 19 гадоў, правёў усе пяць матчаў фінальнай стадыі турніру, забіў адзін гол, быў адным з вядучых ігракоў каманды.

15 лістапада 2006 года правёў свой першы матч за дарослую зборную краіны, супраць Турцыі (1:1). Быў іграком асноўнага складу моладзевай зборнай на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2007, забіў 2 галы на турніры. Удзельнічаў у складзе зборнай Італіі ў чэмпіянаце Еўропы 2008, правёў два матчы з чатырох. 15 кастрычніка 2008 года адкрыў лік сваім галам за нацыянальную зборную, зрабіўшы дубль у матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету 2010 з чарнагорцамі (2:1).

Дасягненні правіць

Рома:

Італія (да 19):

  • Чэмпіён Еўропы: 2003

Зноскі

Спасылкі правіць