Альберта Хінастэра

Альберта Эварыста Хінастэра (ісп.: Alberto Evaristo Ginastera; 11 красавіка 1916, Буэнас-Айрэс — 25 чэрвеня 1983, Жэнева) — аргенцінскі кампазітар, педагог. Член Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і музыкі (1957), Бразільскай акадэміі музыкі (1958), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры (1968).

Альберта Хінастэра
Род дзейнасці кампазітар, музыказнавец, кінакампазітар, лібрэтыст
Дата нараджэння 11 красавіка 1916(1916-04-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1983(1983-02-20)[4][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыў Нацыянальную кансерваторыю ў Буэнас-Айрэсе ў 1938 годзе. У 1948—1958 гадах дырэктар заснаванай ім кансерваторыі ў горадзе Ла-Плата, з 1965 года адзін з арганізатараў і дырэктар Лацінаамерыканскага цэнтра музычных даследаванняў «Тарквата ды Тэлья». Творчасці ўласцівы сувязь з народнай аргенцінскай музыкай, сінтэз лацінаамерыканскай спецыфікі, сучаснай кампазіцыйнай тэхнікі і нацыянальных элементаў.

Сярод твораў: оперы «Дон Радрыга» (пастаноўка 1964), «Беатрыс Чэнчы» (пастаноўка 1971); балеты, у тым ліку «Панамбі»(пастаноўка 1952); кантаты; канцэрты для фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі і арфы з аркестрам; камерна-інструментальныя ансамблі; фартэпіянныя п’есы; рамансы.

Зноскі

  1. Alberto Ginastera // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Alberto Ginastera // todotango.com Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.gf.org/fellows/all-fellows/alberto-evaristo-ginastera/
  4. Alberto Ginastera // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Kathari S., Riliet N. Histoire et Guide des cimetières genevoisGenève: Éditions Slatkine, 2009. — P. 502. — ISBN 978-2-8321-0372-2

Літаратура правіць