Альберт Вагаршакавіч Азаран

А́льберт Вагарша́кавіч Азаран (арм.: Ալբերտ Ազարյան; нар. 11 лютага 1929, Каракліс, Армянская ССР) — савецкі гімнаст, трохразовы алімпійскі чэмпіён, чатырохразовы чэмпіён свету, двухразовы чэмпіён Еўропы, адзінаццаціразовы чэмпіён СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1954). Заслужаны трэнер Армянскай ССР (1966). Заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту Армянскай ССР (1967). Суддзя міжнароднай катэгорыі (1970). Выступаў за «Спартак» (Ерэван).

Альберт Азаран
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Альберт Вагаршакавіч Азаран
Грамадзянства  СССР Арменія
Клуб Спартак (Ерэван)
Дата нараджэння 11 лютага 1929(1929-02-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 2023(2023-09-05)[4] (94 гады)
Месца смерці
Ліцэнзія FIG [1]
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе

Біяграфія правіць

Альберту Азарану было 14 гадоў, калі памёр яго бацька, і яму давялося дапамагаць маці. Ён стаў працаваць у кузні. Толькі ва ўзросце сямнаццаці гадоў ён пачаў займацца гімнастыкай.

Азаран быў наймацнейшым гімнастам свайго часу ў практыкаваннях на кольцах. З сярэдзіны пяцідзясятых гадоў «крыж», які выконваў Азаран, завецца «Крыж Азарана».

З 1952 па 1962 гады Азаран адзінаццаць разоў станавіўся чэмпіёнам СССР, у тым ліку восем разоў у практыкаванні на кольцах. У 1954 і 1958 гадах Азаран быў чэмпіёнам свету ў практыкаваннях на кольцах, а ў 1956 і 1960 гадах — чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў.

Пасля сканчэння спартыўнай кар'еры Азаран кіраваў школай гімнастыкі ў Ерэване, а таксама займаўся судзействам міжнародных спаборніцтваў. Сын Альберта Азарана, Эдуард Азаран у складзе зборнай СССР быў чэмпіёнам маскоўскай Алімпіяды ў камандных спаборніцтвах.

У 2000 годзе спартыўнымі журналістамі Арменіі Альберт Азаран быў прызнаны лепшым армянскім спартсменам XX стагоддзя. У 2004 і 2008 гадах яму быў давераны права несці сцяг Арменіі на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Афінах і Пекіне. У наш час Альберт Азаран узначальвае Федэрацыю гімнастыкі Арменіі.

Альберт Азаран узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і ордэнам «Знак Пашаны».

Зноскі

Спасылкі правіць