Альгірдас Шэмета

Альгірдас Шэмета (літ.: Algirdas Gediminas Šemeta; нар. 23 красавіка 1962, Вільнюс) — літоўскі і еўрапейскі палітык, двойчы міністр фінансаў Літвы, еўрапейскі камісар па бюджэце і фінансаваму планаванню ў 2009—2010, з 9 лютага 2010 года — па падаткаабкладанні, мытнаму саюзу, аўдыту і барацьбе з махлярствам.

Альгірдас Шэмета
літ.: Algirdas Šemeta
Еўрапейскі камісар па падаткаабкладанні, аўдыце і барацьбе з махлярствам[d]
9 лютага 2010 — 1 лістапада 2014
Папярэднік Ласла Ковач
Пераемнік Pierre Moscovici[d]
Еўрапейскі камісар па пытаннях фінансавага планавання і бюджэту[d]
1 ліпеня 2009 — 9 лютага 2010
Папярэднік Даля Грыбаўскайтэ
Пераемнік Януш Левандоўскі
Міністр фінансаў Літвы[d]
9 снежня 2008 — 30 чэрвеня 2009
Міністр фінансаў Літвы[d]
19 лютага 1997 — 1 чэрвеня 1999
Нараджэнне 23 красавіка 1962(1962-04-23)[1][2] (61 год)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, эканаміст, міністр
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1985 годзе скончыў эканамічны факультэт Вільнюскага ўніверсітэта. Працаваў у міністэрствах эканомікі і фінансаў[3], у 1997-1999 і 2008-2009 займала пасада міністра фінансаў Літвы. У 2001-2008 працаваў дырэктарам Дэпартамента статыстыкі Літвы[3]. Пасля абрання еўрапейскага камісара Далі Грыбаўскайтэ прэзідэнтам Літвы ў 2009 годзе быў высунуты на яе замену. Пасля зацвярджэння 9 лютага 2010 года новага складу еўрапейскай камісіі заняў у ёй пасаду камісара па падаткаабкладанні, мытнаму саюзу, аўдыту і барацьбе з махлярствам.

Зноскі

  1. Algirdas Gediminas Semeta // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Davos 2014 Participant List
  3. а б CV Альгірдаса Шэметы (англ.)

Спасылкі правіць