Альфонса Гарсія Роблес

Альфонса Гарсія Роблес (20 сакавіка 1911, Самора, Мічаакан, Мексіканскія Злучаныя Штаты — 2 верасня 1991, Мехіка, Мексіканскія Злучаныя Штаты) — мексіканскі палітычны дзеяч, міністр замежных спраў Мексікі (1975—1976), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1982) сумесна з Альвай Мюрдаль.

Альфонса Гарсія Роблес
ісп.: Alfonso García Robles
Сцяг Міністр замежных спраў Мексікі
29 снежня 1975 — 30 лістапада 1976
Прэзідэнт Луіс Эчэверыа
Папярэднік Эміліа Рабаса
Пераемнік Сант'яга Раэль
Нараджэнне 20 сакавіка 1911(1911-03-20)[1][2][…]
Смерць 2 верасня 1991(1991-09-02)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ісп.: Alfonso García Robles
Бацька Кірына Гарсія Роблес
Маці Тэрэза Гарсія Роблес
Жонка Хуана Марыя Сісла Вальдэламар
Дзеці сыны Альфонса і Фернанда
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, пісьменнік, адвакат, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія міру (1982)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1933 г. скончыў юрыдычны факультэт Нацыянальнага ўніверсітэта ў Мехіка, працягнуў адукацыю ў Парыжы і ў Акадэміі міжнароднага права ў Гаазе (1938).

У 1941 г. прызначаны кіраўніком дэпартамента міжнародных арганізацый, а затым генеральным дырэктарам палітычнай і дыпламатычнай службы.

У 1945—1952 гг. — Пастаянны прадстаўнік Мексікі ў ААН,

ў 1952—1957 гг. — У сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку, з'яўляўся дырэктарам палітычнага аддзялення.

У 1957—1962 гг. — Начальнік дэпартамента Еўропы, Азіі і Афрыкі МЗС Мексікі. Прымаў актыўны ўдзел у працы канферэнцый па марскім праве 1958 і 1960 гг.

У 1962—1964 гг. — Пасол у Бразіліі.

У 1964—1970 гг. — Намеснік міністра замежных спраў, гуляў адну з ключавых роляў у падпісанні ў лютым 1967 г. дамовы аб забароне ядзернай зброі ў Лацінскай Амерыцы, (Дагавор Тлатэлолька), падпісаны прадстаўнікамі 14 краін, пазней да яго далучыліся яшчэ 10 дзяржаў. У 1967 г. узначаліў мексіканскую дэлегацыю на Жэнеўскай канферэнцыі ААН па раззбраенні, дзе сумесна з Альвай Мюрдаль прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі 1968 г., удзельнікамі якога сталі 115 краін свету.

У 1970—1975 гг. — Прадстаўнік Мексікі ў ААН.

У 1975—1976 гг. — Міністр замежных спраў Мексікі, старшыня «групы 77» ў ААН (1974—1975).

У 1985 г. абраны старшынёй Камітэта ААН па раззбраенні.

Зноскі

  1. а б Alfonso Garcia Robles // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Alfonso García Robles // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.