Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу

Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу (англ.: Alliance of Liberals and Democrats for Europe, ALDE) — транснацыянальны альянс двух еўрапейскіх ліберальных партый, Еўрапейскай партыі ліберальных дэмакратаў і рэфарматараў і Еўрапейскай дэмакратычнай партыі.

Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу
The Alliance of Liberals and Democrats for Europe
Выява лагатыпа
Лідар Гі Верхофстат
Дата заснавання 23 чэрвеня 1953
Дата роспуску 1 ліпеня 2019
Ідэалогія Лібералізм
Месцаў у Еўрапарламенце 85
Сайт alde.eu

Гісторыя правіць

Група лібералаў і саюзнікаў заснавана 23 чэрвеня 1953 года як палітычная фракцыя ў Усеагульнай Асамблеі Еўрапейскага аб’яднання вугля і сталі (папярэднік сучаснага еўрапейскага парламента). Як Асамблея ператварылася ў парламент, французскія галісты аддзяліліся ад групы 21 студзеня 1965 года. У 1976 годзе група становіцца Ліберальнай і дэмакратычнай фракцыяй, 13 снежня 1985 года — Групай лібералаў, дэмакратаў і рэфармістаў, а 19 ліпеня 1994 — групай Еўрапейскіх ліберальных дэмакратаў і рэфарматараў (ЕЛДР). 20 ліпеня 2004 года пашыраецца і становіцца Групай Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу.

Склад правіць

Дэпутаты Еўрапарламента, якія складаюць групу:

Дзяржава Нацыянальная партыя Еўрапейская партыя Дэпутаты Еўрапарламента 2004—2009 Дэпутаты Еўрапарламента 2009—2014
  Аўстрыя Ліберальны форум ELDR 1 -
  Бельгія Адкрытыя фламандскія лібералы і дэмакраты ELDR 3 3
Рэфарматарскі рух ELDR 3 2
  Балгарыя Нацыянальны рух за стабільнасць і прагрэс ELDR 2 2
Рух за правы і свабоды ELDR 3 3
  Кіпр Дэмакратычная партыя (нататка: пакінула ALDE для S&D у 2009) Няма 1 -
  Данія Венстре — Ліберальная партыя ELDR 3 3
Дацкая Сацыял-ліберальная партыя ELDR 1 -
  Эстонія Цэнтрысцкая партыя Эстоніі ELDR 1 2
Партыя рэформаў Эстоніі ELDR 1 1
  Фінляндыя Фінляндскі цэнтр ELDR 4 3
Шведская народная партыя ELDR 1 1
  Францыя Дэмакратычны рух EDP 7 6
Грамадзянскі альянс за дэмакратыю ў Еўропе ELDR 3 -
  Германія Свабодная дэмакратычная партыя ELDR 7 12
  Грэцыя Дэмакратычны альянс ELDR  — 1
  Венгрыя Альянс свабодных дэмакратаў ELDR 2 -
  Ірландыя Fianna Fáil ELDR  — 3
Марыян Харкін (Незалежны) EDP 1 1
  Італія Дэмакратыя гэта свабода — Маргарытка (нататка: аб’яднаны ў PD ў 2007) EDP 9 -
Італіі каштоўнасцяў ELDR 1 5
Альянс за Італію EDP 1 1
Італьянскія радыкалы ELDR 2 -
  Літва Партыя працы EDP 5 1
Саюз лібералаў і цэнтра ELDR 2 -
Ліберальны рух ELDR  — 1
  Люксембург Дэмакратычная партыя ELDR 1 1
  Нідэрланды Народная партыя за свабоду і дэмакратыю ELDR 4 3
Дэмакраты 66 ELDR 1 3
  Польшча Дэмакратычная партыя — demokraci.pl ELDR 4 -
Павел Піскорскі (Незалежны) Няма 1 -
Марэк Чарнецкі (Незалежны) Няма 1 -
  Румынія Нацыянал-ліберальная партыя ELDR 6 5
  Славенія Ліберальная дэмакратыя Славеніі ELDR 2 1
Zares ELDR  — 1
  Іспанія Дэмакратычная канвергенцыя Каталоніі ELDR 1 1
Басконская нацыяналістычная партыя EDP 1 1
  Швецыя Ліберальная народная партыя ELDR 1 3
Партыя Цэнтра ELDR 1 1
Фемісцкая ініцыятыва none 1 -
  Вялікабрытанія Ліберальныя дэмакраты ELDR 11 12
Усяго ЕЛДР 70 75
Усяго EDP 26 10
Усяго іншыя 4 0
Агульны 100 85

Спасылкі правіць