Аляксандра Іванаўна Александровіч

беларускі педагог і літаратуразнавец

Алякса́ндра Іва́наўна Александро́віч (12 ліпеня 1904, Мінск — 25 жніўня 1947) — беларускі педагог і літаратуразнавец. Сястра паэта Андрэя Александровіча, жонка Міхася Мароза[1].

Алеся Александровіч
Аляксандра Іванаўна Александровіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 ліпеня 1904(1904-07-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1947(1947-08-25) (43 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнаўца, педагог
Гады творчасці 1920-я1940-я
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1920 годзе прымала ўдзел у рабоце клуба беларускай мастацкай інтэлігенцыі. З 1920 года — у Беларускім дзяржаўным тэатры. Сябравала з Міхасём Чаротам і ў 1921 годзе стала першай выканаўцай ролі Алесі ў музычнай драме М. Чарота «На Купалле» ў БДТ-1[2][3], гэтая роля была напісаная адмыслова для яе[1].

Алеся Александровіч прымала актыўны ўдзел у рабоце «Беларускай хаткі», знакамітай наладжваннем беларускага жыцця, аб’яднаннем беларускай моладзі. Як адзначала Алеся ў анкеце пры паступленні ў БДУ[1], яна на працягу некалькіх гадоў спявала ў Беларускім народным хоры пад кіраўніцтвам У. Тэраўскага, куды прыцягнула і свайго брата Андрэя[4]. Слухаць сольнае выкананне Алесі вельмі любіў Янка Купала[1]. Цёпла і пранікнёна яна спявала песні ў апрацоўцы Д. Агрэнева-Славянскага «Чалавек жонку б’е», а таксама «Каля хацінкі». Не праходзіла без бісаў, як успамінаў Кастусь Пуроўскі, і песня на словы Купалы «Шумныя бярозы», якую выконвалі Алеся Александровіч, Ганна Бялькевіч і Язэп Васілеўскі[1].

Акцёр і тэатральны дзеяч Яўген Рамановіч пісаў[5], што

  [Алеся Александровіч] была ўжо добра вядомай у Мінску салісткай з непараўнанай дзявочай абаяльнасцю і рэдкім па чысціні лірычным сапрана. Усім нам Алеся ў тыя гады здавалася ідэальным увасабленнем беларускай дзяўчыны, якая нібы сышла са старонак паэзіі Янкі Купалы.  

У 1928 годзе скончыла БДУ. Склала падручнікі «Родная краіна» (пазней «Роднае слова») для 4-га класа (вытрымаў 13 выданняў, 1945-57), «Кніга для чытання ў першым класе» (4 выданні, 1934-37). Перавыдаваліся «Хрэстаматыя па літаратуры» для 3-га і 4-га класаў (1938-41, сум. з О. Селіванавай) і чытанне для 7-га класа «Родная літаратура» (1945-47)[2].

Пасля вайны яна працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы[6]. Пісала артыкулы, уступныя словы да выданняў, успаміны пра Я. Купалу, Цётку, Ф. Багушэвіча, М. Танка, А. Куляшова і інш. Перакладала на беларускую мову кнігі для дзяцей[2].

Алеся Александровіч і Янка Купала правіць

Знаёмая з Я. Купалам з пачатку 1920-х гадоў. Часта бывала на кватэры паэта. Улетку 1933 года на яе запрашэнне Купала з жонкай адпачываў у Капылі ў доме Марозаў, бацькоў мужа Александровіч. Складальнік жыццёвага і творчага летапісу Янкі Купалы да 1917 году. Аўтар успамінаў пра Купалу[6].

Творы правіць

  • «Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала)» («Савецкі селянін», 9 снежня 1945 года).
  • «Сябра моладзі» («Сталинская молодежь», 29 чэрвеня 1945 года).
  • «Аб дакастрычніцкай творчасьці Янкі Купалы» (часопіс «Полымя», 1947, № 6).
  • «Паэма Янкі Купалы „Адвечная песьня“ ў ацэнцы дарэвалюцыйнай крытыкі» (часопіс «Беларусь», 1947, № 6).
  • Успаміны ў зборніку «Янка Купала», Мн, 1952.

Зноскі

  1. а б в г д Стагоддзе Купалавай Алесi(недаступная спасылка)
  2. а б в т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  3. Наш край в новой энциклопедии Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
  4. Яўхім Кіпель. ГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗI Архівавана 29 мая 2014.
  5. Гесь, Аляксандра. Стагодзьдзе Купалавай Алесі. Газета Звязда (13 ліпеня 2004 года). Праверана 11 мая 2012 году.(недаступная спасылка)
  6. а б Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Александровіч Алеся». — C. 36.

Літаратура правіць

  • Ватацы, Н. Б. Александровіч Алеся // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 83. — 727 с. — 10 000 экз.

Спасылкі правіць