Аляксандра Вадзімаўна Нікалаенка

руская пісьменніца, мастачка

Аляксандра Вадзімаўна Нікалаенка (руск.: Алекса́ндра Вади́мовна Никола́енко; 8 кастрычніка 1976, Масква, СССР) — руская пісьменніца, мастачка.

Аляксандра Вадзімаўна Нікалаенка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1976(1976-10-08) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, мастачка, дзеяч выяўленчага мастацтва, ілюстратарка

Біяграфія правіць

Нарадзілася 8 кастрычніка 1976 года ў Маскве, дзе і скончыла сярэднюю школу[1]. Бацька — доктар фізічных навук, супрацоўнік Курчатовскага інстытута, маці — мастачка.

Два гады працавала лабаранткай, пасля ў 18 гадоў паступіла ва ўніверсітэт[2]. Скончыла факультэт манументальнага жывапісу Маскоўскага дзяржаўнага мастацка-прамысловага універсітэта імя. С. Р. Строганава (кіраўнік курса Ігар Абросаў). Працавала мастаком, з 2002 года — член Маскоўскага саюза мастакоў. Работы Нікалаенка прадстаўлены ў прыватных калекцыях Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі.

Вядомая як ілюстратар твораў Паўла Санаева, Ірыны Віткоўскай, Ірыны Гаруновай і іншых пісьменнікаў; таксама ілюструе свае ўласныя творы.

Жыве ў Маскве, мае сына Максіма[2].

Бібліяграфія правіць

  • Нога судьбы, пешки и собачонка Марсельеза. М.: РИПОЛ классик, 2016.
  • Светофор, шушера и другие граждане. М.: РИПОЛ классик, 2016. 2-е выданне: М.: РИПОЛ классик, 2018.
  • Убить Бобрыкина. История одного убийства. М.: Русский Гулливер, 2016; 2-е выданне: М.: РИПОЛ классик, 2018.
  • Небесный почтальон Федя Булкин. М.: Издательство АСТ: Редакция Елены Шубиной, 2019. — 348 с.

Узнагароды правіць

  • прэмія «Рускі Букер» (2017) за раман «Забіць Бабрыкіна. Гісторыя аднаго забойства»[3].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць