Аляксандра Сямёнаўна Слуцкая
Аляксандра Сямёнаўна Астрожская (у дзявоцтве Слуцкая з роду Алелькавічаў; каля 1503 — пасля 1556) — руска-літоўкая княгіня, дачка князя Слуцкага Сямёна Слуцкага , жонка князя Канстанціна Астрожскага[1][2], маці князя Канстанціна-Васіля Астрожскага.
Аляксандра Сямёнаўна Слуцкая | |
---|---|
Нараджэнне | каля 1503 |
Смерць | не раней за 1556 |
Род | Алелькавічы |
Бацька | Сямён Міхайлавіч Слуцкі[d] |
Маці | Анастасія Іванаўна Слуцкая[d] |
Муж | Канстанцін Іванавіч Астрожскі |
Дзеці | Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі |
Біяграфія правіць
Нарадзілася ў сям’і князя Сямёна Слуцкага і яго жонкі Анастасіі Слуцкай .
Пасля смерці Таццяны Гальшанскай (1480—12 ліпеня 1522 года) дзякуючы пасрэдніцтву кіеўскага мітрапаліта Іосіфа і земскага скарбніка Богуша Багацівінавіча Князь Астрожскі заключыў дамову са Слуцкай княгіняй Анастасіяй аб шлюбе з дачкой Аляксандрай[2].
26 ліпеня 1522 года перад выездам у Мінск на гаспадарчую службу Канстанцін напісаў у Вільню ліст, у якім узяў абавязак выдаць будучай жонцы вена, каб не запісваць, прымушаць і не ахвяраваць сваі родавыя, выслужаныя і набытыя маёнткі, каб гэтае вена было на поўную траціну маёмасці, а дзяцей з ёю любіць так сама, як і Іллю, народжанага першай жонкай; пасля смерці гетмана ўсе яго маёмасці, незалежна ад часу і характару іх набыцця, Ілля і яго сыны, якія з’явіліся ў шлюбе са Слуцкай князёўнай, павінны былі быць падзелены на роўныя часткі; асобна нікому з іх ён нічога запісваць не будзе[3]. Верагодна, шлюб адбыўся на наступны год[4].
Ужо ў 1528 годзе Аляксандра выступае ў крыніцах як жонка Канстанціна Астрожскага і маці двух дзяцей.
28 снежня 1528 года яна адтрымала пацверджанне запісу мужа, які ўзяў за ёй 1000 чырвоных і запісаў ёй 6000 коп грошай на Тураве, Сатыеве і іншых маёнтках[4][5].
У 1530 годзе К. Астрожскі памёр і Аляксандра засталася ўдовай.
У 1531 годзе атрымала прывілей на гандаль у Тарасаве Мінскага павету[5][6].
У 1556 годзе атрымала прывілей на пабудову горада ў сваім мястэчку Сляды[4][5]. Гэта апошняя згадка ў крыніцах пра яе.
Дзеці правіць
- сын Канстанцін-Васіль (1526—1608) — ваенны, палітычны і культурны дзеяч, заснавальнік Астрожскай академіі, князь астрожскі (1539—1608), староста ўладзімірскі, маршалак Валынскай зямлі (1550—1608), ваявода кіеўскі (1559—1608).
- дачка Соф’я-Маўра (да 1531 — пасля 1561) — астрожская князёўна
Зноскі
- ↑ Пшезд. II, 45-6
- ↑ а б Малин. II, 425-8
- ↑ Собчук В. Степанська волость та її власники (до кінця 60-х років ХVІ ст.) / Наукові записки Національного університету «Острозька академія». Історичні науки. — 2011. — Вип. 18. — С. 14-41.
- ↑ а б в J. Wolff, Kniaziowie litewsko-ruscy od końca XIV wieku, Warszawa 1895, s. 331.
- ↑ а б в Власьев Г. А. Потомство Рюрика. Материалы для составления родословий. С. 28-29
- ↑ Арх. Санг. IV, 113
Літаратура правіць
- Власьев Г. А. Потомство Рюрика. Материалы для составления родословий. С. 28-29
- Войтович Л. Княжа доба: портрети еліти . Біла Церква, 2006.