Аляксандр Іванавіч Кандрусёў

Аляксандр Іванавіч Кандрусёў (1.12.1941, Кабылічы, Пухавіцкі раён — 4.3.1997) — беларускі гігіеніст, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1981). Кандыдат медыцынскіх навук[2].

Аляксандр Іванавіч Кандрусёў
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінска[d]
1971 — 1982
Папярэднік Валерый Іванавіч Мурах
Пераемнік Мікалай Уладзіміравіч Шастапалаў
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі[d]
1986 — 1987
Папярэднік Аляксей Рыгоравіч Піўчанка
намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
1983 — 1986
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач СССР[d]
1987 — 1991
Нараджэнне 1 снежня 1941(1941-12-01)
Смерць 4 сакавіка 1997(1997-03-04) (55 гадоў)
Месца пахавання
Адукацыя
Дзейнасць урач, гігіеніст, галоўны санітарны ўрач, намеснік міністра
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў Днепрапятроўскі медыцынскі інстытут (1965)[2].

Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (1965—1968), загадчык эпідэмічнага аддзела Мінскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі (1968), галоўны урач Мінскай гарадской дэзінфекцыйнай станцыі (1968—1971), галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінска (1971—1982)[2]. Начальнік Галоўнага санітарна-эпідэміялагічнага ўпраўлення Міністэрствы аховы здароўя БССР (1982—1983), намеснік міністра аховы здароўя (1983—1986), галоўны дзяржаўны санітарны ўрач БССР (1986—1987)[2].

Начальнік Галоўнага санітарна-эпідэміялагічнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР, намеснік галоўнага дзяржаўнага ўрача СССР (1987). Намеснік міністра аховы здароўя СССР, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач СССР (1987—1991). Віцэ-прэзідэнт Фонда аховы мацярынства і дзяцінства Расійскай Федэрацыі (1991—1993), прэзідэнт ЗАТ «Фарма-Сан» (1993—1997)[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь / Респ. центр гигиены и эпидемиологии; под общ. ред. В. П. Филонова. — Минск : Тэхналогія, 2001. — С. 18.
  • Организаторы здравоохранения Республики Беларусь / Белорус. ассоц. социал-гигиенистов и организаторов здравоохранения; ред.: М. З. Ивашкевич, И. В. Манулик. — Минск : Тип. «Победа», 2002. — С. 21-22.