Аляксандр Іванавіч Маркевіч

Аляксандр Іванавіч Маркевіч (нар. 9 мая 1968, Шчучын Гродзенскай вобласці) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Палкоўнік.

Аляксандр Іванавіч Маркевіч
Нараджэнне 9 мая 1968(1968-05-09) (55 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча СПА імя Ю. У. Андропава, Маскоўскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію, Пагранічную акадэмію ФСБ Расійскай Федэрацыі.

Праходзіў ваенную службу на пасадах намесніка камандзіра роты, камандзіра роты, інжынера аддзела вайсковай часці 1725 (г. Нагінск), намесніка камандзіра вайсковай часці 1234 (г. Ліда), першага намесніка камандзіра — начальніка аператыўнага ўпраўлення вайсковай часці 2034 (г. Полацк), намесніка начальніка першага ўпраўлення — начальніка першага аддзела галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, начальніка Смаргонскай пагранічнай групы.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1], Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2022)[2].

Зноскі