Аляксандр Ільіч Жабянцяеў

Аляксандр Ільіч Жабянцяеў (6 жніўня 1944, вёска Мядзвёдка, Віцебскі раён) — беларускі вучоны ў галіне аналітычнай і таксікалагічнай хіміі. Доктар фармацэўтычных навук (1989), прафесар (1991). Член Беларускага хімічнага таварыства, Нью-Ёркскай акадэміі навук (ЗША, 1997).

Аляксандр Ільіч Жабянцяеў
Дата нараджэння 6 жніўня 1944(1944-08-06) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Месца працы
Навуковая ступень доктар фармацэўтычных навук[d]
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1966). Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі АН Украінскай ССР (1971).

Працаваў у Курскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1967—1968), АН Украінскай ССР (1968—1978), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1978).

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па распрацоўцы новых спосабаў кантролю за якасцю лекавых сродкаў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Жабянцяёў Аляксандр Ільіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1998. — Т. 6. — С. 411.
  • Жабянцяеў Аляксандр Ільіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 411.
  • Жабянцяеў Аляксандр Ільіч // Кто есть Кто в Республике Беларусь = Who is who in the Republic of Belarus : Беларусь, 2016. ― Минск, 2016. — С. 40.